Аляксандр Лукашэнка: "Павышэнне цэн павінна быць прывязана да росту даходаў насельніцтва". 21.by

Аляксандр Лукашэнка: "Павышэнне цэн павінна быць прывязана да росту даходаў насельніцтва"

13.03.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў студзені-лютым і перспектывах на 2012 год кіраўніку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку 12 сакавіка далажыў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Паводле дакладаў фінансістаў, а фінансы — гэта люстэрка эканомікі, я бачу, што нашы планы, якія мы вызначылі для сябе на гэты год, могуць быць паспяхова рэалізаваны. І тыя 5-6 працэнтаў прыросту ВУП, аб якіх мы доўга спрачаліся, аказваюцца рэальна дасягальнымі, — сказаў Прэзідэнт. — Вядома ж, пажадана, каб гэты прырост быў большым. Але трэба глядзець па плацежным балансе, па сальда знешняга гандлю. Мы не павінны перавысіць тыя лічбы, якія намі абазначаны. Гэта значыць, эканоміка павінна развівацца так, каб не стварыць праблем на валютным і фінансавым рынках".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння вельмі шмат гаворыцца аб тым, што ў Беларусі цэны ніжэйшыя, чым у суседзяў, і гэта часткова садзейнічае вывазу тавараў. "Мы дакладна вызначылі, што цэны ў мінулым годзе ў нас і так істотна падскочылі, і калі дзесьці падшліфоўваем, то гэта не павінен быць абвальны рост цэн. Ён павінен быць расцягнуты ў часе і прывязаны да росту даходаў насельніцтва. Ёсць павышэнне зарплат, пенсій, дапамог — тады мы можам у нейкай ступені нават не рухаць цэны, а падшліфаваць — гэта 0,5-1 працэнт, але не больш". Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на неабходнасць актыўна весці барацьбу з інфляцыяй: "І мы сёння бачым, што мы можам гэта зрабіць. Таму што там, дзе цэны не кантралююцца, яны наадварот маюць імкненне да паніжэння. Дзесьці мы цэны выраўноўваем. Таму інфляцыя ў гэтым выпадку ў нас рэгулюемая".

Прэзідэнт таксама звярнуў увагу на неабходнасць забеспячэння дадатнага сальда ў знешнім гандлі, недапушчальнасць змяншэння золатавалютных рэзерваў.

Міхаіл Мясніковіч прадставіў аналітычную ацэнку эканамічнага развіцця краіны па выніках двух месяцаў гэтага года, далажыў аб чаканых выніках першага квартала і прагнозе па выкананні планавых паказчыкаў 2012 года.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, эканоміка працуе ўстойліва, у асноўным усе галіны і рэгіёны выконваюць даведзеныя заданні. Добрыя тэмпы развіцця дэманструюць сельская гаспадарка (106,7 працэнта), прамысловасць. Стабільная сітуацыя на валютным і спажывецкім рынках.

У цэлым прэм'ер-міністр выказаў упэўненасць, што па выніках першага квартала і года будзе забяспечана выкананне зацверджаных заданняў. Акрамя таго, Міхаіл Мясніковіч далажыў Прэзідэнту аб падыходах урада па распрацоўцы прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і бюджэту на 2013 год. Прэзідэнт паставіў задачу сур'ёзна папрацаваць над фарміраваннем бюджэту і выкананнем усіх планавых назначэнняў, якія былі прадугледжаны ў задачах на пяцігодку. Аляксандр Лукашэнка звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць павышэння прадукцыйнасці працы, валавой дабаўленай вартасці і рытмічнай работы рэгіёнаў.

Асобна звернута ўвага на неабходнасць навядзення парадку на зямлі, у населеных пунктах у сувязі з завяршэннем зімовага перыяду. Ураду і адпаведным міністэрствам даручана ў сціслыя тэрміны выканаць неабходны аб'ём работы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў студзені-лютым і перспектывах на 2012 год кіраўніку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку 12 сакавіка далажыў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика