Камісія разгледзела прашэнні аб памілаванні Саннікава, Бандарэнкі і Кавалёва
13.03.2012 14:00
—
Новости Политики
|
Камісія разгледзела прашэнні аб памілаванні Саннікава, Бандарэнкі і Кавалёва Камісія па пытаннях памілавання пры прэзідэнце днямі збіралася на сваё чарговае пасяджэнне. Сярод іншых сябры камісіі разгледзелі прашэнні аб памілаванні асуджанага на смерць Уладзіслава Кавалёва, а таксама экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і Змітра Бандарэнкі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў член камісіі Мікалай Самасейка. Вось толькі пра тое, якое рашэнне прыняла камісія, ён казаць адмовіўся.
Самасейка: “Датычна пасяджэння камісіі па памілаванні я ніякіх каментароў даваць не буду. Ні па Саннікаву, ні па тэрарыстах, ні па іншых значных ці нязначных справах. Усё з’явіцца ў прэсе — гэта кампетэнцыя прэзідэнта”. Калі стане вядома рашэнне кіраўніка краіны, не вядома. Нагадаем, 30 лістапада 2011 года Вярхоўны суд асудзіў Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава на смерць за тэракт у сталічным метро. Кавалёў напісаў на імя кіраўніка краіны прашэнне аб памілаванні яшчэ на пачатку снежня 2011 года. Палітвязень Андрэй Саннікаў напісаў прашэнне аб памілаванні летась 20 лістапада. А яшчэ адзін палітвязень Зміцер Бандарэнка быў змушаны напісаць прашэнне 1 лютага. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камісія па пытаннях памілавання пры прэзідэнце днямі збіралася на сваё чарговае пасяджэнне. Сярод іншых сябры камісіі разгледзелі прашэнні аб памілаванні...
|
|