Міхаіл Мясніковіч запатрабаваў дыверсіфікаваць рынкі збыту беларускай харчовай прадукцыі
14.03.2012
—
Новости Политики
|
Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч запатрабаваў дыверсіфікаваць рынкі збыту беларускай харчовай прадукцыі. Аб гэтым ён заявіў учора на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна, дзе разглядаліся вынікі выканання ў 2011 годзе дзяржпраграмы ўстойлівага развіцця вёскі на 2011-2015 гады, перадае БЕЛТА. Кіраўнік урада адзначыў, што большасць харчовых тавараў (89 працэнтаў) Беларусі рэалізуецца на расійскім рынку, 6 працэнтаў — у іншых краінах СНД і толькі 5 працэнтаў — за межамі краін Садружнасці. "Структура экспарту, шчыра кажучы, няважная, — канстатаваў ён. — Неабходна дыверсіфікаваць рынкі, каб актыўна працаваць і ў іншых краінах". Міхаіл Мясніковіч нагадаў, што Расія прыняла дактрыну харчовай бяспекі. У адпаведнасці з гэтым дакументам на працягу бліжэйшых гадоў плануецца вырашыць пытанні па забеспячэнні ўнутранага рынку гэтай краіны мясам птушкі і свінінай. "Трэба гэта ўлічваць, інтэгравацца з расійскімі вытворцамі, гэтак жа як і з казахстанскімі калегамі", — заявіў прэм'ер-міністр. Ён таксама нагадаў, што да канца пяцігодкі сельская гаспадарка краіны павінна выйсці на аб'ёмы экспарту прадукцыі ў памеры $7,2 млрд і дасягнуць у 2015 годзе дадатнае сальда знешняга гандлю $4 млрд з улікам спажывецкага прамежкавага і інвестыцыйнага імпарту па ўсіх суб'ектах гаспадарання па гэтай групе тавараў. У 2011 годзе арганізацыямі галіны экспартавана прадукцыі на $4,1 млрд пры заданні $3,7 млрд. Знешнегандлёвае сальда склала $734 млн, што таксама вышэй за заданне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч запатрабаваў дыверсіфікаваць рынкі збыту беларускай харчовай прадукцыі. Аб гэтым ён заявіў учора на пасяджэнні Прэзідыума... |
|