Без любові да сваёй краіны чалавек ніколі не будзе паспяховым
17.03.2012
—
Новости Политики
|
Такі пункт гледжання выказаў учора ў Наваполацку на адукацыйным форуме для асоб, уключаных у перспектыўны кадравы рэзерв Віцебскага аблвыканкама, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Радзькоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Дзе чалавек ні жыў бы, у якой транснацыянальнай карпарацыі ні працаваў бы, ён павінен памятаць аб інтарэсах сваёй краіны, падкрэсліў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. У Беларусі створана і паспяхова працуе сістэма па падтрымцы таленавітай моладзі. Гэта прэзідэнцкі фонд, спецыяльныя стыпендыі. Важна заўважыць патэнцыял маладых, падтрымаць іх энергетыку, падкрэсліў Аляксандр Радзькоў. Звяртаючыся да маладых лідараў, Аляксандр Радзькоў канстатаваў, што перш за ўсё неабходна авалодаць прафесіяй. Важна быць пераканаўчым, а для гэтага трэба быць падрыхтаваным. Беларусаў ва ўсім свеце цэняць і паважаюць за прафесіяналізм, прыстойнасць і працавітасць. Безумоўнай якасцю для будучага лідара з'яўляецца веданне замежных моў. Аднак самым важным першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта лічыць уменне працаваць з людзьмі. "Часам мы захапляемся прагнознымі паказчыкамі, але забываем аб людзях", — падкрэсліў Аляксандр Радзькоў. Аляксандр Радзькоў адзначыў, што маштабнае будаўніцтва жылля сёння не па сродках дзяржаве. Аднак падтрымка шматдзетных і маладых сем'яў з дзецьмі ў краіне будзе ажыццяўляцца, як таго патрабуе Прэзідэнт. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такі пункт гледжання выказаў учора ў Наваполацку на адукацыйным форуме для асоб, уключаных у перспектыўны кадравы рэзерв Віцебскага аблвыканкама, першы намеснік... |
|