Дзеці да трох гадоў у Беларусі з 1 красавіка будуць бясплатна забяспечвацца лякарствамі
24.03.2012
—
Новости Политики
|
Дзеці да трох гадоў у Беларусі будуць бясплатна забяспечвацца лякарствамі, інваліды ІІІ групы — са скідкай 50 працэнтаў. Адпаведны ўказ № 139 "Аб ільготным забеспячэнні лекавымі сродкамі асобных катэгорый грамадзян" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 сакавіка. Дакумент прыняты ў мэтах дадатковай сацыяльнай падтрымкі гэтых катэгорый грамадзян. У прыватнасці, указам прадастаўляецца права дзецям ва ўзросце да трох гадоў на бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі, якія выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў. Інвалідам ІІІ групы прадастаўляецца права на 50-працэнтную скідку з кошту лекавых сродкаў, што выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў, для лячэння захворванняў, якія прывялі да інваліднасці. Гэтыя меры накіраваны на ўмацаванне дзяржаўнай палітыкі ў сферы прадастаўлення сацыяльных ільгот слабаабароненым катэгорыям грамадзян, забеспячэнне даступнасці і адраснасці сацыяльнай дапамогі, павышэнне якасці ўзроўню жыцця інвалідаў ІІІ групы і сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў. Указ уступае ў сілу з 1 красавіка 2012 года. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзеці да трох гадоў у Беларусі будуць бясплатна забяспечвацца лякарствамі, інваліды ІІІ групы — са скідкай 50 працэнтаў. Адпаведны ўказ № 139 "Аб ільготным...
|
|