Аляксандр Лукашэнка мае намер па чарзе заслухаць рабочыя даклады губернатараў аб развіцці рэгіёнаў. 21.by

Аляксандр Лукашэнка мае намер па чарзе заслухаць рабочыя даклады губернатараў аб развіцці рэгіёнаў

24.03.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы паведаміў 23 сакавіка на нарадзе з удзелам старшынь Віцебскага і Гомельскага аблвыканкамаў.

"Завяршаецца першы квартал 2012 года. Ужо вядомы вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі за студзень-люты. Можна ацэньваць, на што мы выйдзем да пачатку другога квартала", — сказаў Прэзідэнт.

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, у цэлым па краіне вынікі работы эканомікі як мінімум абнадзейваюць. У рамках прагнозных значэнняў развіваюцца прамысловасць і сельская гаспадарка, прычым не толькі па колькасных, але і якасных параметрах. Дасягнута дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі. Стабільна функцыянуе грашова-крэдытная сістэма. Захоўваецца парадак на валютным рынку. "Але гэта — калі глядзець на макраўзроўні. У рэгіянальным разрэзе сітуацыя яшчэ не ўсюды такая радасная. Таму патрэбны больш дэталёвы аналіз стану спраў на месцах, каб падцягнуць адстаючых", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Менавіта таму мною прынята рашэнне па групах заслухаць даклады старшынь аблвыканкамаў. Сёння — гэта Віцебск і Гомель".

Паводле слоў Прэзідэнта, з пачаткам вясны асаблівую актуальнасць набываюць пытанні арганізацыі і дакладнага правядзення пасяўных работ. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што плануе з пачаткам веснавых палявых работ наведаць паўднёвыя рэгіёны краіны, дзе яны пачнуцца раней, чым у іншых абласцях.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады, Аляксандр Лукашэнка папрасіў у першую чаргу сканцэнтравацца на праблемных пытаннях і выкананні раней дадзеных канкрэтных даручэнняў па іх вырашэнні, прадставіць аб'ектыўную ацэнку развіцця грамадска-палітычнай сітуацыі на месцах. "Мне абсалютна не патрэбны самасправаздачы і рапарты аб дасягненнях", — папярэдзіў Прэзідэнт.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым кіраўнік дзяржавы паведаміў 23 сакавіка на нарадзе з удзелам старшынь Віцебскага і Гомельскага аблвыканкамаў. "Завяршаецца першы квартал 2012 года. Ужо...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика