Беларусбанк знізіў працэнтныя стаўкі па крэдытах на будаўніцтва жылля
28.03.2012
—
Новости Политики
|
З сённяшняга дня Беларусбанк зніжае працэнтныя стаўкі па зноў заключаных крэдытных дагаворах, якія выдаюцца фізічным асобам на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё індывідуальных жылых дамоў і кватэр, паведамілі рэдакцыі ў прэс-службе гэтай фінансавай установы. Цяпер для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, працэнтная стаўка па крэдытах зніжаецца на 1 працэнтны пункт і складае 30% гадавых. Тыя, хто пастаянна жыве і працуе ў сельскіх населеных пунктах і лічацца чаргавікамі, зараз змогуць атрымаць жыллёвы крэдыт на агульных падставах пад 29% гадавых. Сем'і, што не маюць патрэбы ў паляпшэнні жыллёвых умоў, могуць узяць крэдыт пад 47% гадавых (зніжэнне працэнтнай стаўкі на 2%). Пад 21% гадавых будуць крэдытаваць у Беларусбанку шматдзетныя сем'і, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Раней такі крэдыт для гэтай катэгорыі грамадзян быў пад 22% гадавых. Акрамя гэтага, з 28 сакавіка Беларусбанк зніжае на 2 працэнтныя пункты стаўкі па новых крэдытах, якія выдаюцца на спажывецкія патрэбы. Цяпер, у залежнасці ад умоў і віду такіх крэдытаў, стаўкі складаюць ад 45 да 48% гадавых. Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З сённяшняга дня Беларусбанк зніжае працэнтныя стаўкі па зноў заключаных крэдытных дагаворах, якія выдаюцца фізічным асобам на будаўніцтва (рэканструкцыю) або...
|
|