У Беларусі не будзе прыватызацыі, каб дагадзіць якім-небудзь дзяржавам і аб'яднанням. 21.by

У Беларусі не будзе прыватызацыі, каб дагадзіць якім-небудзь дзяржавам і аб'яднанням

31.03.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявіў учора Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях прыватызацыі, перадае БЕЛТА.

"Калі вы хочаце спадабацца Міжнароднаму валютнаму фонду, Еўрапейскаму саюзу, Амерыцы, Расіі ці яшчэ каму-небудзь, аб'явіўшы, што мы прадаём нешта, тады не са мной і не пры мне. Падабацца тым ці іншым дзяржавам і аб'яднанням — гэта добра, гэта трэба, але не такой цаной. Не тая праблема і не тое пытанне, каб прыватызаваць краіну, каб камусьці спадабацца", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Можа, хто-небудзь за гэтым сталом хоча паўдзельнічаць у прыватызацыі якіх-небудзь прадпрыемстваў, купіць іх долю? Калі ласка, выходзьце са складу ўрада, даставайце з кішэні, калі ў вас ёсць, грошы і купляйце прадпрыемства на агульных падставах. Калі такія ў нас сёння ёсць. Але, паводле маёй інфармацыі, напэўна, на тысячу цаглін або 10 кубоў сілікатных блокаў, можа, у вас грошы і ёсць, а на астатняе — я не ведаю".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што абвальнай прыватызацыі ў краіне не будзе. "Калі гэта патрэбна дзяржаве, яна будзе мець кропкавы характар", — адзначыў ён.

"Любое прадпрыемства можа быць прыватызавана. Любое, без выключэння, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Але і навошта цямніць? У нас да разраду стратэгічных адносілася такое прадпрыемства, як "Белтрансгаз". Яно было забаронена да прыватызацыі. Прыватызавалі? Прыватызавалі. Дык навошта нам зноў цень на пляцень наводзіць, каб потым выводзіць законам са спіса забароненых да прыватызацыі і гэтак далей. Трэба раз і назаўсёды вызначыць: няма абвальнай прыватызацыі, яна мае кропкавы характар, калі гэта трэба дзяржаве, і ўсе прадпрыемствы ў Беларусі могуць быць прыватызаваны, пытанне толькі ў цане".

"Мы заўсёды гаварылі аб тым, што мы не супраць прыватызацыі. Але абвальнай прыватызацыі ў краіне як не было раней, так і не будзе цяпер. Гэта пытанне не абмяркоўваецца, пакуль я Прэзідэнт. Не буду я Прэзідэнтам, вы ўжо тут глядзіце, як будзеце прадаваць прадпрыемствы, уласнасць, зямлю, можа, і краіну ў цэлым. Хоць калі я буду жывы, я буду заўсёды супраць гэтага выступаць", — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт лічыць нармальным працэс, калі ўласнасць у дзяржаве прадаецца і купляецца. На думку кіраўніка дзяржавы, існуючы ў краіне парадак прыватызацыі нядрэнны.

Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што існуючы працэс прыватызацыі цяжкі і вельмі забюракратызаваны. "Але мы ж не сваё прадаём, гэта не мы з вамі стварылі. Таму трэба і таргавацца. А не тое, што прыйшоў, убачыў, перамог і забраў прадпрыемства", — сказаў ён.

Прэзідэнта насцярожыла паступіўшая да яго інфармацыя ад губернатараў аб тым, да чаго прывяла прыватызацыя. "Сёння трэба Прэзідэнту браць сякеру і высякаць гэтыя працэсы. Калі нашы прадпрыемствы быццам бы і нядрэнна працавалі пасля прыватызацыі, а сёння сталі аб'ектамі махінацый. Хто за гэта потым будзе адказваць?" — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка абазначыў яшчэ адно важнае пытанне: які вынік ад працэсу выстаўлення акцый беларускіх прадпрыемстваў на біржы і іх свабоднага продажу. "Хто купіў, якія вялікія грошы заплацілі, і той, хто купіў, наколькі лепш там стаў працаваць, што ён для нашага народа і дзяржавы прынёс?" — адзначыў Прэзідэнт.

Беларусь пацвярджае гатоўнасць прадаць ААТ "Беларуськалій" мінімум за $30 млрд.

"Мы вызначылі цану, сёння яна звыш $30 млрд. З ёй пагадзіліся многія міжнародныя фінансавыя інстытуты", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Сёння гаворым аб тым, што мы не супраць прыватызацыі нават такога стратэгічнага прадпрыемства, як "Белкалій", які прыносіць нам у лепшыя гады да $3 млрд даходаў у краіну. Мы не супраць", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў, што цана вызначана, і цяпер яна складае звыш $30 млрд. "Нас народ за гэта папракнуў? Не. Мы яго прадалі? Не, таму што мы паставілі нармальную цану, з якой пагадзіліся многія міжнародныя фінансавыя інстытуты", — адзначыў Прэзідэнт. "Але тым, хто хацеў прыватызаваць наша прадпрыемства "Белкалій" і быў гатовы плаціць толькі $15 млрд, я ім сказаў: "Да пабачэння, ідзіце", — дадаў кіраўнік дзяржавы.

"Лічу, і далей трэба так працаваць..."

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў учора Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях прыватызацыі, перадае БЕЛТА. "Калі вы хочаце спадабацца Міжнароднаму...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика