Дата правядзення выбараў у парламент можа быць назначана ў чэрвені. 21.by

Дата правядзення выбараў у парламент можа быць назначана ў чэрвені

03.04.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дакладная дата правядзення галасавання на маючых адбыцца парламенцкіх выбарах можа быць назначана ў чэрвені гэтага года, паведаміла ўчора журналістам старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына, перадае БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына растлумачыла, што ніякай іншай даты, акрамя той, пра якую гаварылася раней, пакуль не называлася. "Крайняя дата магчымага правядзення парламенцкіх выбараў — 23 верасня", — сказала старшыня ЦВК. Адказваючы на пытанне наконт магчымага запрашэння або незапрашэння наглядальнікаў ад БДІПЧ АБСЕ, Лідзія Ярмошына растлумачыла, што гэта пытанне будзе вырашацца Прэзідэнтам Беларусі сумесна з МЗС.

Гаворачы аб выкарыстанні вопыту праведзеных у Расіі прэзідэнцкіх выбараў, старшыня ЦВК растлумачыла, што ў расійскіх калег былі ўзяты пэўныя метадычныя рэкамендацыі. Аднак гэта не значыць, што ўсе яны будуць узяты на ўзбраенне. Што ж датычыцца вэб-камер на выбарчых участках, то гэта ноу-хау наўрад ці будзе выкарыстана ў Беларусі. Толькі адна закупка абсталявання будзе каштаваць $4,5 млн, што складае палавіну бюджэту маючых адбыцца парламенцкіх выбараў

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дакладная дата правядзення галасавання на маючых адбыцца парламенцкіх выбарах можа быць назначана ў чэрвені гэтага года, паведаміла ўчора журналістам старшыня...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика