Адзначаецца агульнае зніжэнне злачыннасці ў краіне. 21.by

Адзначаецца агульнае зніжэнне злачыннасці ў краіне

10.04.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб выніках работы Следчага камітэта за І квартал 2012 года Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку 9 красавіка далажыў Старшыня СК Валерый Вакульчык.

Аляксандру Лукашэнку даложана аб праблемных пытаннях, выяўленых у рабоце Следчага камітэта як адзінага органа папярэдняга расследавання ў краіне з першых дзён яго дзейнасці, арганізацыі дасудовай вытворчасці па крымінальных справах.

Фарміраванне Следчага камітэта завершана, і гэтая структура пачала працаваць у поўным аб'ёме. "Сітуацыя мяне пераконвае ў тым, што мы не памыліліся ў фарміраванні незалежных следчых груп у абласцях, міжраённых, раённых следчых падраздзяленняў", — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён таксама звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць рашуча выкараніць любыя факты фармалізму ў рабоце следчых структур.

Як далажыў Валерый Вакульчык, Следчым камітэтам выконваюцца ўсе задачы, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы. Павышаецца якасць расследавання крымінальных спраў, выключаюцца магчымасці неабгрунтаванага прыцягнення да крымінальнай адказнасці.

Паводле інфармацыі Следчага камітэта, за І квартал гэтага года адзначаецца агульнае зніжэнне злачыннасці ў краіне ў параўнанні з папярэднім. Амаль на чвэрць знізілася колькасць забойстваў і асабліва цяжкіх злачынстваў, больш чым на трэць зменшылася колькасць разбойных нападаў. У той жа час адбыўся некаторы рост колькасці крадзяжоў.

Прэзідэнт паставіў задачу Следчаму камітэту сумесна з Генеральнай пракуратурай зрабіць вычарпальныя захады для таго, каб у самыя кароткія тэрміны забяспечыць якасць уліку злачынстваў і крымінальных спраў з тым, каб гэта адлюстроўвала рэальную карціну, не скажала рэальнае становішча спраў і садзейнічала эфектыўнасці работы праваахоўных органаў у справе барацьбы са злачыннасцю. Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы запатрабаваў безумоўнага выканання ўсіх патрабаванняў крымінальна-працэсуальнага заканадаўства ў частцы, якая датычыцца расследавання крымінальных спраў, "каб людзі ведалі і разумелі, што Следчы камітэт створаны і існуе для таго, каб забяспечыць абарону правоў і інтарэсаў кожнага грамадзяніна ў прыватнасці і грамадства ў цэлым".

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб выніках работы Следчага камітэта за І квартал 2012 года Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку 9 красавіка далажыў Старшыня СК Валерый Вакульчык.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика