У Полацку будзе раэлізаваны праект па стварэнні турыстычнай інфраструктуры
18.04.2012
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 17 красавіка прыняў з дакладам старшыню Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Косінца, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Губернатар праінфармаваў аб сацыяльна-эканамічным развіцці Віцебскай вобласці за першы квартал, ходзе веснавых палявых работ. Паводле слоў Аляксандра Косінца, выкананы практычна ўсе прагнозныя паказчыкі. У прыватнасці, тэмп росту валавога рэгіянальнага прадукту дасягнуў 121 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года, індэкс фізічнага аб'ёму выпуску прадукцыі вытворчасці — 136 працэнтаў. Экспарт у прадпрыемстваў камунальнай уласнасці без уліку нафты і нафтапрадуктаў за студзень-люты павялічыўся ў 6 разоў, ужо выканана гадавое заданне па гэтым паказчыку. Сальда знешняга гандлю за першы квартал з'яўляецца дадатным і папярэдне ацэньваецца ў памеры $687 млн. пры гадавым заданні $290 млн. Кіраўнік дзяржавы пазітыўна ацаніў тэмпы сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці ў першым квартале, запатрабаваў не зніжаць іх у другім квартале і да чэрвеня дасягнуць сярэдняй зарплаты ў рэгіёне ў эквіваленце амаль $400. Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на неабходнасці інтэнсіфікаваць работу аграпрамысловага комплексу з улікам умоў надвор'я і завяршыць веснавыя палявыя работы, сяўбу яравых у рэгіёне да 8 мая. На сустрэчы размова ішла таксама аб новай канцэпцыі развіцця Полацка, у прыватнасці, стварэнні культурна-гістарычнага цэнтра і турыстычнай інфраструктуры вакол Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра, Сафійскага сабора. Тэрыторыі, прылеглыя да гэтых галоўных духоўных святынь Беларусі, павінны поўнасцю пераўтварыцца. Паводле слоў губернатара, які прадставіў праект, агульны яго кошт ацэньваецца ў Br2 трлн. Для рэалізацыі плануецца прыцягнуць сродкі інвестара. Як расказаў Аляксандр Косінец, праектам прадугледжваецца рэканструкцыя многіх гарадскіх аб'ектаў, будаўніцтва гасцініц, выставачных цэнтраў, аднаўленне сцежкі святой Ефрасінні ўздоўж ракі Палаты, якая стане суднаходнай, абсталяванне зон адпачынку, узвядзенне рэстаранаў, кафэ. Такім чынам, плануецца зрабіць усё неабходнае для таго, каб Полацк стаў буйным гісторыка-культурным цэнтрам, які будзе прывабным для турыстаў. Паводле слоў губернатара, праект плануецца завяршыць у 2015 годзе. Кіраўнік дзяржавы адобрыў прапанаваную канцэпцыю і даручыў падрыхтаваць праект адпаведнага ўказа. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 17 красавіка прыняў з дакладам старшыню Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Косінца, паведамілі БЕЛТА ў...
|
|