Уладзімір Макей: "Паслы змогуць вярнуцца, калі ў ЕС прыйдуць да разумення неабходнасці дыялогу з Беларуссю". 21.by

Уладзімір Макей: "Паслы змогуць вярнуцца, калі ў ЕС прыйдуць да разумення неабходнасці дыялогу з Беларуссю"

18.04.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

17 красавіка кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей даў інтэрв'ю беларускім СМІ.

У ходзе інтэрв'ю прагучала пытанне: "У СМІ з'явілася цяпер шмат заяў аб тым, што, выпусціўшы двух апазіцыйных дзеячаў, асуджаных за арганізацыю масавых беспарадкаў у снежні 2010 года, беларуская ўлада хоча тым самым стварыць умовы для таго, каб паслы Еўрасаюза вярнуліся ў Мінск. Як вы можаце гэта пракаментаваць?"

— Ніяк. Гэта поўны абсурд. Гэта дзве вялікія розніцы, як гавораць у Адэсе. Пытанне вызвалення зняволеных за канкрэтныя злачынствы ляжыць выключна ў сферы кампетэнцыі кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт у свой час дакладна заявіў: раскаюцца людзі, напішуць адпаведныя прашэнні аб памілаванні — яны будуць разгледжаны ва ўстаноўленым законам парадку. Што і адбылося. І Прэзідэнт дакладна паказаў сваю паслядоўнасць.

А вось пытанне вяртання паслоў — гэта ўжо з іншай оперы. Еўрасаюз у свой час сам адклікаў сваіх паслоў, і сёння рэальнасць такая, што не мы просім, а Еўрасаюз просіць нас дазволіць паслам вярнуцца ў Беларусь. І не толькі просіць, а патрабуе і нават пагражае новымі санкцыямі. Наша пазіцыя наконт гэтага вядомая. Мы не з'яўляемся ні ў якой меры прыхільнікамі эскалацыі напружанасці. Наадварот, мы заявілі аб тым, што гатовы да дыялогу з Еўрасаюзам на ўсіх узроўнях, але што датычыцца вяртання паслоў, то мы лічым, што яны павінны вярнуцца тады, калі для гэтага будуць адпаведныя ўмовы. А менавіта — калі ў Еўрасаюзе ўсвядомяць памылковасць палітыкі шантажу, дыктату, санкцый у адносінах да Рэспублікі Беларусь і прыйдуць да разумення неабходнасці дыялогу з Беларуссю.

Што сёння адбываецца? Сёння выстаўляюцца новыя патрабаванні. Гавораць, што засталося паўтара або два дзясяткі нейкіх палітычных зняволеных, якіх, цытую, "трэба неадкладна вызваліць, неадкладна рэабілітаваць". У гэты спіс уключылі нават радыкальных рэвалюцыянераў-анархістаў, якія закідалі расійскае пасольства бутэлькамі з запальнай сумессю, кактэйлямі Молатава. Паводле інтэрпрэтацыі Еўрасаюза, заўтра гэты спіс можа разрасціся і да 50-60 чалавек. Таму такія патрабаванні — гэта шлях нікуды. Ніякага вызвалення пад націскам не будзе. Ніякай рэабілітацыі па еўрасаюзаўскаму загаду — таксама не будзе. Гэта ўсе павінны добра разумець. Але нават тыя ж самыя адпушчаныя былыя зняволеныя ў сваіх хадайніцтвах чорным па белым напісалі аб прызнанні сваёй віны і аб раскаянні.

Таму вяртанне паслоў у Беларусь магчыма тады, калі, паўтаруся, у Еўрасаюзе прыйдуць да разумення неабходнасці размовы з Беларуссю аб адмене санкцый, а самі паслы, калі яны маюць намер вярнуцца, будуць гатовы размаўляць не на мове шантажу і пагроз, а на мове дыялогу, як таго патрабуюць адпаведныя канвенцыі аб дыпламатычных кантактах.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17 красавіка кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей даў інтэрв'ю беларускім СМІ. У ходзе інтэрв'ю прагучала пытанне: "У СМІ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика