Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту перанесена з 19 красавіка на больш позні тэрмін. 21.by

Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту перанесена з 19 красавіка на больш позні тэрмін

18.04.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік прэс-службы Прэзідэнта Беларусі Павел Лёгкі, кіраўнік дзяржавы адхіліў праект Паслання, падрыхтаваны дзяржаўнымі органамі, і адправіў яго на дапрацоўку.

Прэзідэнт даручыў перапрацаваць шэраг палажэнняў Паслання, якія датычацца, у прыватнасці, пытанняў прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці, а таксама знешнепалітычнага курсу краіны.

Кіраўнік дзяржавы даручыў улічыць у праекце Паслання шэраг прынцыповых момантаў: недапушчальнасці залішне ліберальнага падыходу пры продажы дзяржаўнай уласнасці, катэгарычнай непрымальнасці так званай агульнай прыватызацыі, а таксама абавязковай і ўсёабдымнай абароны інтарэсаў простых работнікаў і ўсіх радавых грамадзян Беларусі ў ходзе магчымай прыватызацыі прадпрыемстваў.

У частцы, якая датычыцца знешнепалітычных падыходаў, кіраўнік дзяржавы выказаўся супраць залішне жорсткіх захадаў рэагавання на ўзнікаючыя праблемы ва ўзаемаадносінах Беларусі са сваімі партнёрамі.

Нядаўна ў Прэзідэнта краіны адбыліся пашыраныя нарады па пытаннях прыватызацыі, а таксама знешняй палітыкі, падчас якіх кіраўніком дзяржавы быў зроблены шэраг прынцыповых заяў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік прэс-службы Прэзідэнта Беларусі Павел Лёгкі, кіраўнік дзяржавы адхіліў праект Паслання, падрыхтаваны дзяржаўнымі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика