"Культуру земляробства ў Беларусі на працягу 2012 года неабходна ўзняць на самы высокі ўзровень". 21.by

"Культуру земляробства ў Беларусі на працягу 2012 года неабходна ўзняць на самы высокі ўзровень"

04.05.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым 3 мая заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе рабочай сустрэчы са старшынёй Мінскага аблвыканкама Барысам Батурам.

Цэнтральнай тэмай размовы стала навядзенне парадку ў населеных пунктах, на зямлі, у тым ліку правядзенне меліярацыйных работ. "Асобныя раёны і групы раёнаў вельмі дастойна выглядаюць. Мінскі раён у парадак прыводзіцца, хоць вельмі марудна. Мы разумеем, што тут праблем хапае. Мінск усё ж такі дае сябе адчуць, але, тым не менш, Мінскі раён трэба ў ідэальны стан прыводзіць", — сказаў кіраўнік дзяржавы, адзначыўшы, што яшчэ ёсць месцы, "дзе трэба наводзіць парадак і закасаўшы рукавы працаваць".

"Усё ж такі за гэты год нам трэба культуру земляробства ўзняць на высокі ўзровень. І ў вас, і ў іншых абласцях, там, дзе прайшлі меліяратары, — зусім іншая краіна, іншыя землі. Але, мне здаецца, мы неяк паволі там працуем. Трэба меліяратараў напружваць. Трэба дакладна вызначыцца, даводзіць заданні, вызначаць кошт і больш актыўна весці меліярацыю. У гэтым годзе асноўныя землі трэба ўвесці ў абарот", — даручыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што ў Мінскай вобласці і краіне ў цэлым паволі разгортваюцца культуртэхнічныя работы. Кіраўнік дзяржавы таксама выказаў насцярожанасць тым, што месцамі ўздоўж дарог выкарчоўваюць дрэвы і іншую расліннасць. "Тое, што раней высаджвалі спецыяльна як засцерагальныя палосы, сёння пачынаюць выдзіраць, рэзаць, пілаваць і гэтак далей. Добра, калі дзесьці гэта трэба зрабіць. Але навошта гэта рабіць масава? — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мы не такія багатыя, каб траціць на гэта шалёныя грошы. Бо на гэтай палосцы асаблівага ўраджаю не атрымаеш. Ёсць месцы на палях, цэлыя плошчы трэба раскарчоўваць. Гэта значыць, нашы продкі ўздоўж дарог высаджвалі дрэвы, а мы цяпер пачынаем пілаваць. У Магілёўскай вобласці мяне гэта здзівіла".

"Таму хацелася б, каб нашы кадры былі арыентаваны на канкрэтныя справы, а не на тое, каб займацца рознымі другараднымі работамі. Трэба арыентаваць кадры на тыя мерапрыемствы, якія патрэбны", — падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы таксама асабліва звярнуў увагу на рацыянальнае выкарыстанне сельгасугоддзяў, каб урадлівыя землі выкарыстоўваліся па прамым прызначэнні і толькі ў выключных выпадках аддаваліся пад будаўніцтва розных аб'ектаў.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка закрануў тэму дарожнага будаўніцтва, звярнуўшы ўвагу на неабходнасць забеспячэння высокай якасці пры правядзенні гэтых работ. "Дарожнікі ўмеюць рабіць усё, але патрэбны кантроль. Трэба рабіць нармальныя дарогі і берагчы грошы, якія мы ўкладваем".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым 3 мая заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе рабочай сустрэчы са старшынёй Мінскага аблвыканкама Барысам Батурам.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика