Дарагія суайчыннікі!
08.05.2012
—
Новости Политики
|
Ад усёй душы віншую вас з Днём Перамогі. Гэта свята, якое ўвасабляе стойкасць і мужнасць савецкага народа, займае асаблівае месца ў жыцці кожнага грамадзяніна Беларусі. Вялікая Айчынная вайна 1941—1945 гадоў забрала мільёны жыццяў і стала небывалай трагедыяй для ўсіх савецкіх людзей. Мы нізка схіляем галовы перад загінулымі. У час цяжкіх выпрабаванняў беларусы разам з брацкімі народамі СССР, саюзнікамі па антыгітлераўскай кааліцыі спынілі распаўсюджванне фашызму, захавалі веру ў сілу дабра, у непазбежнасць перамогі над агрэсарам і прадаставілі кожнаму народу магчымасць выбіраць свой шлях развіцця. Даўно адгрымелі апошнія залпы той страшнай вайны. Дзесяцігоддзі міру і стваральнай працы далі нам магчымасць адрадзіць разбураныя гарады і вёскі, ператварыць зраненую беларускую зямлю ў квітнеючыя палі і сады, пабудаваць паспяховую дзяржаву, у якой можна спакойна жыць, вучыцца, працаваць і быць упэўненымі ў дастойнай будучыні. Ніколі не згасне веліч гэтай Перамогі і неўміручага подзвігу пакалення пераможцаў. Вечная слава героям. Дарагія ветэраны! Добрага вам здароўя на доўгія гады. Шчасця і мірнага неба, паважаныя суайчыннікі. Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад усёй душы віншую вас з Днём Перамогі. Гэта свята, якое ўвасабляе стойкасць і мужнасць савецкага народа, займае асаблівае месца ў жыцці кожнага грамадзяніна...
|
|