Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Пуціна з уступленнем на пасаду Прэзідэнта Расіі
08.05.2012
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Пуціна з уступленнем на пасаду Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. "Нашы краіны звязваюць трывалыя саюзніцкія адносіны. Канструктыўны палітычны дыялог, паслядоўная рэалізацыя сумесных эканамічных праектаў, актыўныя гуманітарныя кантакты садзейнічаюць дынамічнаму развіццю міждзяржаўнага супрацоўніцтва", — гаворыцца ў віншаванні. "У нашых агульных інтарэсах — далейшае паглыбленне інтэграцыйных працэсаў", — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што сумеснымі намаганнямі ўдасца надаць дадатковы імпульс пашырэнню шматпланавых і ўзаемавыгадных беларуска-расійскіх сувязяў на карысць народаў дзвюх краін. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Пуціна з уступленнем на пасаду Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. |
|