Створана дзяржкамісія па кантролі за падрыхтоўкай і правядзеннем уступных іспытаў у ВНУ і ССНУ ў 2012 годзе
08.05.2012
—
Новости Политики
|
Адпаведны ўказ № 223 "Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2012 годзе" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 мая. "У склад камісіі ўключаны члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і работнікі кантралюючых органаў", — праінфармавалі ў прэс-службе. Камісія прызначана забяспечваць кантроль за падрыхтоўкай і правядзеннем цэнтралізаванага тэсціравання, іншых форм уступных іспытаў, прадастаўленнем абітурыентам роўных магчымасцяў пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прымаць меры па ўстараненні выяўленых парушэнняў нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць арганізацыю і правядзенне прыёму, ажыццяўляць прыём грамадзян па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў, а таксама забяспечваць асвятленне работы камісіі ў сродках масавай інфармацыі. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведны ўказ № 223 "Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2012 годзе" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр... |
|