ГАЛОЎНАЕ — БЫЦЬ ПАТРЫЁТАМІ СВАЁЙ АЙЧЫНЫ
10.05.2012
—
Новости Политики
|
Фота Анатоля Клешчука. Фота БЕЛТА.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у святочных мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі. Па традыцыі Аляксандр Лукашэнка на чале ўрачыстага шэсця прайшоў па праспекце Незалежнасці ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі. У шарэнзе з кіраўніком дзяржавы ішлі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, героі Савецкага Саюза, Сацыялістычнай працы, Беларусі, ветэраны Узброеных Сіл, воіны-інтэрнацыяналісты. У святочным шэсці таксама прынялі ўдзел вышэйшыя службовыя асобы, прадстаўнікі дзяржорганаў і грамадскіх арганізацый, моладзь, працоўныя калектывы. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, якім з-за ўзросту ўжо складана пераадолець гэты маршрут, ехалі ў адкрытых аўтамабілях. Побач з Аляксандрам Лукашэнкам ішлі яго сыны. У памяць аб подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне Прэзідэнт усклаў вянок да манумента Перамогі. Удзельнікі шэсця таксама пакінулі каля падножжа помніка вянкі і кветкі. Аддаць даніну павагі памяці прыйшлі замежныя дыпламаты, духавенства. Аляксандр Лукашэнка і ўсе прысутныя ўшанавалі мінутай маўчання памяць аб загінулых у той вайне. Прэзідэнт вітаў кіраўнікоў дыпламатычных місій замежных дзяржаў, якія прыйшлі на плошчу Перамогі, з цеплынёй паразмаўляў з ветэранамі. "Пакуль вы жывыя, будзе жыць памяць людская", — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да ветэранаў. "Так, шурпатасці ў нас бываюць, але мы да канца года выправім іх. Гэта я вам абяцаю", — падкрэсліў Прэзідэнт. Ён падзякаваў ім за перамогу. "Вы патрэбны моладзі, каб яна бачыла і разумела, які подзвіг вы здзейснілі", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ніхто не зможа адняць у савецкага народа права на Вялікую Перамогу. Аб гэтым ён заявіў у размове з журналістамі пасля завяршэння святочнага шэсця. "Што датычыцца таго, ці ўдалося нам адваяваць права захавання гэтай памяці, гэтага дня, то я аб гэтым ужо сказаў, напэўна, гадоў 15 таму, калі быццам бы не прынята было аб гэтым гаварыць, неяк саромеліся адпаведныя кіраўнікі, якія павінны аб гэтым гаварыць", — адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Мы забілі трывогу першымі на постсавецкай прасторы аб тым, што перавярнуць гісторыю, спроба абвінаваціць тагачасных кіраўнікоў Савецкага Саюза (а з гэтага пачыналася), гэта не што іншае, як пачатак атакі на нашу перамогу. Мы прама сказалі: так, памылак у гісторыі было шмат, і ў нас не ўсё гладка, гэта зразумела, асабліва тады, былі і значныя памылкі, але ніхто не павінен адняць у нас перамогу", — сказаў Прэзідэнт. "У выніку мы перамаглі. Мы паклалі на алтар гэтай перамогі 30 млн савецкіх людзей, больш за 3 млн загінула нашых суграмадзян. І гэта адбілася на ўсёй пасляваеннай гісторыі", — канстатаваў кіраўнік дзяржавы. "Мы выратавалі чалавецтва ад карычневай чумы. Мы абаранілі Вялікабрытанію, Злучаныя Штаты Амерыкі, якія, здавалася б, далёка былі ад гэтага тэатра ваенных дзеянняў. Мы выратавалі нямецкі народ ад нацызму. І яны, простыя людзі ў Германіі, удзячны нам за гэта. Еўрапейцы нам удзячны за тое, што мы вызвалілі Еўропу", — адзначыў Прэзідэнт. "Але палітыкам карціць, асабліва тады, пасля распаду Савецкага Саюза, была атака на нашу перамогу. Дзякуй богу, мы яе адстаялі!" — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб выступленні на святочных мерапрыемствах у Маскве Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. "Ён там прама, па-мойму, упершыню гаворыць аб нацызме, аб тым, што мы, савецкі народ, перамаглі гэты нацызм і мы нашчадкі гэтай Вялікай Перамогі", — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. "Таму сёння можна абсалютна дакладна канстатаваць, што мы сваю перамогу, перамогу, якую нам прынеслі тыя пакаленні, не толькі абаранілі, мы яе адстаялі. Гэта наша перамога", — падкрэсліў Прэзідэнт. Першарадную ролю, на думку кіраўніка дзяржавы, у гэтым адыграў патрыятызм. "Не было б масавага патрыятызму, мы не мелі б гэтай перамогі. Толькі дух нашых савецкіх людзей, наш народ, не маючы ў пачатку вайны нармальнай зброі, каб абараніць краіну, толькі савецкі чалавек сваёй крывёю абараніў нашу зямлю. Хіба без патрыятызму гэта было б магчыма?!" — адзначыў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы прывёў у прыклад Злучаныя Штаты Амерыкі: "Паглядзіце на амерыканцаў — гэта Савецкі Саюз у квадраце. Яны проста прасякнуты гэтым патрыятызмам, яны вядуць захопніцкія войны, але яны лічаць, што праўда на іх баку, ім убілі ў мозг гэты патрыятызм, гонар за Злучаныя Штаты Амерыкі". "Мы павінны быць яшчэ большымі патрыётамі. Мы маем для гэтага добрую гістарычную аснову і традыцыю", — лічыць кіраўнік дзяржавы. На думку Прэзідэнта, "будзеш патрыётам — усё іншае да гэтага дадасца, будзеш любіць радзіму — будзеш працаваць на карысць гэтай радзімы, будуць і эканамічныя поспехі, і заработная плата, і развіццё, і дабрабыт". Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па традыцыі Аляксандр Лукашэнка на чале ўрачыстага шэсця прайшоў па праспекце Незалежнасці ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі. У шарэнзе з кіраўніком...
|
|