Воінам-інтэрнацыяналістам трэба прыняць эстафету патрыятычнага выхавання моладзі ад ветэранаў Вялікай Айчыннай. 21.by

Воінам-інтэрнацыяналістам трэба прыняць эстафету патрыятычнага выхавання моладзі ад ветэранаў Вялікай Айчыннай

11.05.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўчора на сустрэчы з актывам Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, перадае БЕЛТА.

"Як ні прыкра гаварыць, але рады ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны радзеюць. Гэта працэс натуральны. Таму эстафету патрыятычнага выхавання моладзі трэба браць вам", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да прадстаўнікоў Саюза ветэранаў вайны ў Афганістане.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі надаецца вялікае значэнне развіццю грамадскіх арганізацый, асабліва такіх, як Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане. "Па сутнасці, вы — баявы атрад. І хацелася б, каб вы сталі сапраўдным ядром канструктыўных палітычных сіл", — сказаў Прэзідэнт.

Цяпер у Беларусі налічваецца больш як 27 тыс. воінаў-інтэрнацыяналістаў. Звяртаючыся да ветэранаў вайны ў Афганістане, Прэзідэнт падкрэсліў, што яны карыстаюцца заслужанай павагай у грамадстве. "Менавіта вы з'яўляецеся для нашай моладзі прыкладам мужнасці, самаадданасці і вернасці абавязку. Вам ёсць што сказаць людзям. Вы маеце неацэнны вопыт і можаце правільна меркаваць аб жыцці", — адзначыў кіраўнік дзяржавы. У час сустрэчы Прэзідэнт хацеў бы абмеркаваць праблемы, якія хвалююць афганскі рух і перспектывы развіцця арганізацыі.

Адной з праблем, якая будзе ў цэнтры ўвагі ў час сустрэчы — адрасная сацыяльная падтрымка афганцаў. "Вы — актыў грамадскага аб'яднання. І павінны ведаць усе праблемы і канкрэтныя патрэбы членаў вашага саюза. А для таго, каб яны вырашаліся, неабходна больш энергічна ўзаемадзейнічаць, найперш з прадстаўнікамі органаў улады на месцах", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым Прэзідэнт падкрэсліў, што не павінна быць размовы аб прадастаўленні новых ільгот. "Я прыхільнік, каб дапамагаць тым, каму трэба дапамагчы: інвалідам, абяздоленым людзям, якія не могуць самі зарабляць. У нас таксама такіх нямала, і мы трацім на гэта немалыя грошы, і памер трат будзе павялічвацца. Мы не можам кінуць бяздомных, інвалідаў, аслабленых, састарэлых, якія не могуць зарабіць", — сказаў Прэзідэнт, дадаўшы, што ў афганскі рух у асноўным уваходзяць людзі моцныя, здольныя самастойна зарабляць. Таму роля дзяржавы павінна заключацца ў тым, каб даваць ім магчымасць праяўляць уласную ініцыятыву, рэалізоўваць праекты, накіраваныя на паляпшэнне жыцця саюза і ўсяго беларускага народа.

Прэзідэнт таксама звярнуў увагу на неабходнасць павышэння статусу воінаў-інтэрнацыяналістаў у грамадстве. "Аснова аўтарытэту любой арганізацыі, вядома ж, яе адзінства. На жаль, у радах афганцаў ёсць тыя, хто правакуе раскол. Праўда, іх няшмат, адзінкі, але яны ёсць", — канстатаваў Прэзідэнт. На яго думку, вельмі важна, каб у наш час "тон задавалі людзі патрыятычных перакананняў, а не падпявалы "пятай калоны". "І сіла вашага саюза, і сіла ўсёй краіны — у адзінстве. Нездарма гавораць: "адзін у полі не воін". Лічу, што вы павінны дэманстраваць яднанне і ўзаемадапамогу", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Ён перакананы, што адной з асноўных мэт саюза павінна стаць з'яднанасць радоў, аб'яднанне ўсіх воінаў-інтэрнацыяналістаў у сілу, здольную ўплываць на грамадскую думку і сацыяльныя працэсы ў рэспубліцы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што менавіта дасягненне гэтай мэты стала адным з галоўных, важкіх аргументаў, які садзейнічаў таму, што кіраўнік дзяржавы даў згоду генерал-маёру Валерыю Гайдукевічу на сумяшчэнне пасады намесніка міністра ўнутраных спраў — камандуючага ўнутранымі войскамі Беларусі і грамадскай работы.

Трэці блок пытанняў у час сустрэчы датычыўся ролі саюза ў патрыятычным выхаванні і сцвярджэнні маральных каштоўнасцяў у нашым грамадстве. "Трэба, каб вы сталі ядром патрыятычных сіл краіны. Вас з задавальненнем будзе слухаць моладзь не толькі ў школе, але і ў ВНУ. Вам ёсць што сказаць людзям. Вы павінны аб'яднаць вакол сябе ўсе здаровыя сілы, усіх, хто неабыякавы да лёсу Айчыны", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Ён перакананы, што ў саюза ёсць вялікі патэнцыял, які сёння не выкарыстоўваецца нават напалавіну. "Лічу, вашы актывісты павінны праяўляць сябе не толькі ў памятныя даты або на чарговых з'ездах. Значна важней штодзённая работа — у школах, у ВНУ, на прадпрыемствах", — адзначыў Прэзідэнт.

На думку кіраўніка дзяржавы, неабходна павысіць актыўнасць прадстаўнікоў саюза ў СМІ. "Лічу, што вы проста абавязаны асвоіць новыя інфармацыйныя тэхналогіі: інтэрнэт, сацыяльныя сеткі, з дапамогай якіх вы зможаце данесці свае ідэі ў грамадства і тым самым садзейнічаць узмацненню патрыятычнага выхавання моладзі", — акцэнтаваў увагу Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што сёння вельмі важная пераемнасць пакаленняў. "У Беларусі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны карыстаюцца высокім аўтарытэтам. Але для таго, каб стаць іх дастойнымі нашчадкамі, неабходна валодаць выключнымі маральнымі якасцямі, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Воіны-пераможцы не толькі разбілі ворага на палях бітвы, але і ўзнялі краіну з руін, уласным прыкладам выхавалі не адно пакаленне патрыётаў і працаўнікоў. Хацелася б, каб вы былі дастойнымі прадаўжальнікамі іх высакароднай справы. Таму чакаю ад вас больш актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўчора на сустрэчы з актывам Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, перадае БЕЛТА. "Як ні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика