Аляксандр Лукашэнка павiншаваў Уладзiмiра Пуцiна з Днём Расii
12.06.2012
—
Новости Политики
|
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад iмя беларускага народа i сябе асабiста павiншаваў Прэзiдэнта Расiйскай Федэрацыi Уладзiмiра Пуцiна i ўвесь расiйскi народ з Днём Расii. Як адзначыў кiраўнiк беларускай дзяржавы, гэтае свята сiмвалiзуе яднанне i агульную адказнасць грамадзян Расii за сучаснасць i будучыню сваёй Айчыны. "Беларусаў i расiян звязваюць шматвяковая брацкая дружба i добрасуседства, якiя сталi сёння трывалай асновай для развiцця шматпланавага стратэгiчнага партнёрства", — гаворыцца ў вiншаваннi. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што даверны палiтычны дыялог, эфектыўнае гандлёва-эканамiчнае ўзаемадзеянне, шырокiя гуманiтарныя сувязi будуць i надалей садзейнiчаць паглыбленню саюзнiцкiх адносiн, паспяховай рэалiзацыi патэнцыялу мiждзяржаўнай iнтэграцыi ў iнтарэсах народаў Беларусi i Расii. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад iмя беларускага народа i сябе асабiста павiншаваў Прэзiдэнта Расiйскай Федэрацыi Уладзiмiра Пуцiна i ўвесь расiйскi... |
|