Беларусь і Венесуэла прапрацоўваюць рэлізацыю новых узаемавыгадных праектаў. 21.by

Беларусь і Венесуэла прапрацоўваюць рэлізацыю новых узаемавыгадных праектаў

12.06.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 чэрвеня прыняў з дакладам першага намесніка прэм'ер-міністра Уладзіміра Сямашку.

Кіраўнік дзяржавы праінфармаваны аб выніках візіту 28 мая — 2 чэрвеня беларускай дэлегацыі на чале з Уладзімірам Сямашкам у Баліварыянскую Рэспубліку Венесуэла.

Нядаўна ў Венесуэле пачалі працаваць пабудаваныя ў адпаведнасці з заключанымі раней кантрактамі прадпрыемствы па вытворчасці трактароў МТЗ, аўтамабіляў МАЗ і керамічных вырабаў. Паводле слоў Уладзіміра Сямашкі, заводы функцыянуюць нармальна, прэтэнзій па якасці няма.

Паспяхова рэалізуюцца і іншыя беларуска-венесуэльскія праекты агульным аб'ёмам $2,9 млрд. Нягледзячы на некаторыя праблемы, захоўваецца графік выканання кантрактаў.

Уладзімір Сямашка таксама праінфармаваў кіраўніка дзяржавы аб прапрацоўцы новых узаемавыгадных праектаў паміж Беларуссю і Венесуэлай у сельскай гаспадарцы, прамысловасці, будаўніцтве, у тым ліку жыллёвым.

Акрамя таго, на сустрэчы ў Прэзідэнта абмеркаваны праекты, рэалізуемыя ў Беларусі ў розных галінах — нафтахіміі, лёгкай прамысловасці, а таксама канцэрнам "Беллеспаперапрам". Размова ішла таксама аб ажыццяўленні інвестыцыйных праектаў.

Кіраўнік дзяржавы даў шэраг адпаведных даручэнняў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 чэрвеня прыняў з дакладам першага намесніка прэм'ер-міністра Уладзіміра Сямашку.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика