Аляксандр Лукашэнка даручыў КДК забяспечваць належны кантроль па асноўных напрамках развiцця краiны. 21.by

Аляксандр Лукашэнка даручыў КДК забяспечваць належны кантроль па асноўных напрамках развiцця краiны

12.06.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 11 чэрвеня прыняў з дакладам старшыню Камiтэта дзяржаўнага кантролю Аляксандра Якабсона, якi далажыў аб дзейнасцi кантрольнага ведамства ў студзенi-маi бягучага года, а таксама аб вынiках кантролю за выкананнем шэрагу даручэнняў кiраўнiка дзяржавы.

Адной з тэм даклада стала праверка, праведзеная КДК на 17 аб'ектах мелiярацыi ў 9 раёнах Брэсцкай i Гомельскай абласцей. Як устаноўлена, пры правядзеннi мелiярацыйных работ ёсць рэальная магчымасць сэканомiць бюджэтныя сродкi яшчэ на стадыi планавання. Калi прапанаваныя падыходы да эканомii сродкаў распаўсюдзiць на ўсе аб'екты мелiярацыi краiны, то можна сэканомiць Br150 млрд. "Праверкi паказалi, што сродкi, выдзеленыя на гэта важнае для дзяржавы мерапрыемства, расходуюцца вельмi марнатраўна", — падкрэслiў Аляксандр Якабсон.

Прэзiдэнт таксама заслухаў даклад аб вынiках кантролю за ходам рэканструкцыi малочнатаварных ферм у гаспадарках. Да гэтага часу не ўсюды забяспечаны належны тэмп работ, iснуе дэфiцыт уласных сродкаў, неабходных для рэканструкцыi, зацягваецца распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыi. Аднак у цэлым, на думку кiраўнiка КДК, у краiне ёсць усе магчымасцi для таго, каб пастаўленая задача была рэалiзавана.

У ходзе рабочай сустрэчы абмяркоўвалася i тэма будаўнiцтва дарог памiж сталiцай i абласнымi цэнтрамi. У прыватнасцi, было ўзнята пытанне змяншэння кошту рэканструкцыi аўтадарогi М-5 (Мiнск—Гомель). Тут таксама ёсць вялiкiя рэзервы для эканомii фiнансавых сродкаў.

Аляксандр Лукашэнка даручыў старшынi КДК i ў далейшым забяспечваць належны кантроль па асноўных напрамках сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 11 чэрвеня прыняў з дакладам старшыню Камiтэта дзяржаўнага кантролю Аляксандра Якабсона, якi далажыў аб дзейнасцi...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика