Заснаваны эмблема і сцяг Следчага камітэта Беларусі
13.06.2012
—
Новости Политики
|
Заснаваны геральдычны знак — эмблема і сцяг Следчага камітэта Беларусі. Адпаведны ўказ №262 "Аб мерах па забеспячэнні дзейнасці Следчага камітэта" кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 11 чэрвеня. Дакументам заснаваны геральдычны знак — эмблема і сцяг Следчага камітэта, нагрудны знак узнагароды "За заслугі", знакі адрознення па спецыяльных званнях і форма адзення супрацоўнікаў гэтага ведамства. Таксама зацверджаны палажэнні аб геральдычным знаку — эмблеме, сцягу і нагрудным знаку Следчага камітэта, іх апісанні і відарысы. Акрамя таго, дакументам зацверджаны пералік прадметаў формы адзення супрацоўнікаў Следчага камітэта, апісанне знакаў адрознення па спецыяльных званнях, палажэнне аб парадку матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Следчага камітэта. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заснаваны геральдычны знак — эмблема і сцяг Следчага камітэта Беларусі. Адпаведны ўказ №262 "Аб мерах па забеспячэнні дзейнасці Следчага камітэта" кіраўнік... |
|