Дарагія юнакі і дзяўчаты!
23.06.2012
—
Новости Политики
|
Сардэчна віншую вас з Днём моладзі. Маладосць — час смелых імкненняў і цудоўных адкрыццяў. Гэта час, калі фарміруюцца маральныя прынцыпы і грамадзянская пазіцыя, закладваюцца асновы светапогляду. Менавіта вам, новаму пакаленню беларусаў, заўтра трэба будзе вызначаць далейшую будучыню нашай дзяржавы, быць у адказе за тое, якім стане родны край у бліжэйшыя дзесяцігоддзі. Сёння ў краіне створаны ўсе ўмовы для таго, каб кожны мог спаўна рэалізаваць сябе ў грамадска-палітычным, навуковым, культурным і духоўным жыцці краіны. На сучасным этапе грамадства чакае ад моладзі нестандартных, канструктыўных рашэнняў, якія дазволяць прымножыць усё тое станоўчае, што створана папярэднімі пакаленнямі. Наперадзе ў вас шырокая дарога жыцця. Не бойцеся цяжкасцяў, ідзіце наперад. Упэўнены, што вы зробіце ўсё неабходнае для забеспячэння стабільнасці і росквіту Айчыны. Ад усёй душы зычу вам здароўя, радасці, кахання, новых перамог і здзяйсненняў. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сардэчна віншую вас з Днём моладзі. Маладосць — час смелых імкненняў і цудоўных адкрыццяў. Гэта час, калі фарміруюцца маральныя прынцыпы і грамадзянская пазіцыя,... |
|