Аляксандр Лукашэнка: "Умацаванне пачуцця патрыятызму ваеннаслужачых павінна стаць прыярытэтам работы выпускнікоў ваенных ВНУ"
06.07.2012
—
Новости Политики
|
У Беларусі няма геапалітычных амбіцый, але яна павінна адстойваць нацыянальныя інтарэсы і ўмацоўваць ваенную бяспеку. Аб гэтым заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 5 ліпеня на прыёме выпускнікоў ваенных навучальных устаноў Беларусі і Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. "Для гэтага ў Беларусі і існуе сучасная армія", — падкрэсліў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што штогадовыя прыёмы выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і Расіі сталі добрай традыцыяй. Яны праводзяцца ў пачатку ліпеня, калі беларускі народ святкуе Дзень Незалежнасці. "Гэтымі днямі мы ўспамінаем подзвіг салдат і афіцэраў брацкіх савецкіх народаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта яны, прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў, змагаліся плячо ў плячо і адстаялі свабоду, дабрабыт і мірнае неба над нашай рэспублікай", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт адзначыў, што сёння як ніколі актуальны каштоўнасці, завешчаныя пакаленнем пераможцаў. "Бо нават да другога дзесяцігоддзя ХХІ стагоддзя чалавецтва не змагло выпрацаваць надзейныя механізмы забеспячэння бяспекі ў свеце, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Палітыкі звышдзяржаў свету ўсё яшчэ аддаюць перавагу размове з дзяржавамі, якія не паддаюцца іх уплыву, на мове сілы. Аб гэтым красамоўна сведчаць падзеі ў Іраку, Егіпце, Лівіі, абстаноўка вакол Ірана і Сірыі". Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на важнасці ўмацавання ваеннай бяспекі Беларусі. Ён падкрэсліў: "Нам удалося забяспечыць высокі маральны дух і прафесіяналізм асабовага складу беларускай арміі". Звяртаючыся да выпускнікоў ваенных ВНУ, Прэзідэнт сказаў: "З заўтрашняга дня вы возьмеце на сябе адказнасць за стан і развіццё Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў. Вам трэба будзе кожны дзень вырашаць задачы падтрымання баявой гатоўнасці і аснашчанасці войскаў. Аднак прыярытэтным напрамкам работы павінна стаць умацаванне пачуцця патрыятызму ваеннаслужачых і перш за ўсё салдат. Для гэтага ў кожнага з вас ёсць усе неабходныя якасці, вопыт службы і самая добрая сучасная адукацыя". "Але для таго, каб заўсёды адпавядаць патрабаванням часу, неабходна пастаянна ўдасканальвацца, праяўляць ініцыятыву, быць у курсе ўсіх навін краіны. Вядома, не ўсе стануць генераламі. А можа быць, і ўсе, прынамсі, я вам гэтага жадаю. Але атрыманыя ў вышэйшай ваеннай установе веды павінны паслужыць справе абароны нашай Айчыны", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што час вучобы запомніцца не толькі новымі ведамі, але і сябрамі, калегамі, з якімі выпускнікі плячо ў плячо праходзілі гэты цяжкі і складаны шлях у сваім жыцці. Аляксандр Лукашэнка выказаў самыя добрыя словы ў адрас прадстаўнікоў Узброеных Сіл Казахстана. "Здавалася б, толькі нядаўна лепшыя афіцэры гэтай дружалюбнай дзяржавы прыбылі на вучобу. І вось ужо ў страі трэці выпуск факультэта Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі", — адзначыў Прэзідэнт. Сумеснае абучэнне беларускіх і казахстанскіх афіцэраў стала яшчэ адным сведчаннем эфектыўнага ваеннага супрацоўніцтва і ўмацавання сяброўскіх сувязяў паміж нашымі дзяржавамі і народамі, перакананы Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы павіншаваў усіх з заканчэннем вучобы і пажадаў поспехаў у святым служэнні Айчыне. На прыёме Аляксандр Лукашэнка таксама ўручыў лісты аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Беларусі выпускнікам устаноў вышэйшай адукацыі. Гэтых узнагарод ваеннаслужачыя Узброеных Сіл, органаў дзяржаўнай бяспекі, супрацоўнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях удастоены за выдатныя поспехі ў вучобе і ўзорнае выкананне воінскага абавязку. Прэзідэнт Беларусі ўручыў таксама генеральскія пагоны прадстаўнікам вышэйшага афіцэрскага складу сілавых структур. У прыватнасці, чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі прысвоена Ігару Шуневічу, чарговае воінскае званне генерал-маёра — Ігару Матрашылу, Аляксандру Вальфовічу, Андрэю Некрашэвічу, Уладзіміру Маісеенку. Персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы ІІІ рангу прысвоена Юрыю Брыткову, класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3 класа прысвоены Аляксандру Архіпаву.Кіраўнік дзяржавы, віншуючы выпускнікоў, выказаў надзею, што высокая ацэнка іх вучобы стане добрым стымулам для далейшай службы. Што датычыцца новых генералаў, Прэзідэнт падкрэсліў: "Гэта вельмі вялікі гонар — быць генералам, таму што гэта званне даецца толькі выключна заслужаным людзям". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі няма геапалітычных амбіцый, але яна павінна адстойваць нацыянальныя інтарэсы і ўмацоўваць ваенную бяспеку. Аб гэтым заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр...
|
|