Аляксандр Радзькоў: "Трэба шукаць аптымальныя рашэнні". 21.by

Аляксандр Радзькоў: "Трэба шукаць аптымальныя рашэнні"

27.07.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Радзькоў у час наведвання ААТ "Мінскі маторны завод" (ММЗ) акцэнтаваў увагу на перспектывах развіцця вытворчасці, навуковых распрацоўках і сацыяльнай сферы, перадае БЕЛТА.

Аляксандр Радзькоў азнаёміўся з работай цэхаў завода, паразмаўляў з рабочымі. Генеральны дырэктар завода Мікалай Лобач расказаў аб дзейнасці прадпрыемства і планах, а таксама існуючых праблемах. У прыватнасці, размова ішла аб будаўніцтве ў Стоўбцах, дзе ўжо дзейнічае філіял завода, цэха па высокадакладным і высокатрывалым чыгунным ліцці. Тэрміны пачатку будаўніцтва цэха неаднаразова пераносіліся з-за таго, што праектная арганізацыя своечасова не падрыхтавала праектную дакументацыю.

У размове з журналістамі, якая адбылася ўчора на тэрыторыі завода, Аляксандр Радзькоў растлумачыў, што наведванне прадстаўнікамі дзяржаўных органаў прадпрыемстваў — гэта не разавая акцыя, а пастаянная мэтанакіраваная работа. "Мы глядзім прадпрыемствы розных профіляў, узроўню, эканамічнага становішча. Маторны завод — гэта вядомае прадпрыемства, прычым далёка за межамі нашай краіны: яго прадукцыя пастаўляецца ў краіны СНД, Польшчу, Германію. Важна, каб на прадпрыемстве, якое мае багатыя традыцыі, бачылі перспектывы развіцця", — сказаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Дзелячыся ўражаннямі ад убачанага ў цэхах, размоў з яго кіраўніцтвам і рабочымі, Аляксандр Радзькоў выказаў задавальненне работай завода, атмасферай у працоўным калектыве, падтрымкай сацыяльнай сферы, а таксама планамі развіцця. Паводле яго слоў, асаблівае значэнне мае тое, што завод плануе адкрыць новую вытворчасць у Стоўбцах, што прынясе не толькі эканамічную выгаду прадпрыемству, але і створыць новыя рабочыя месцы для жыхароў райцэнтра. Акрамя таго, адкрыццё цэха дасць штуршок і развіццю навуковых распрацовак.

Як растлумачыў Мікалай Лобач, у новым цэху будзе прымяняцца нямецкая лінія. У сувязі з гэтым першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыў важнасць правядзення ўласных навуковых распрацовак, падрыхтоўкі спецыялістаў па кіраванні высокатэхналагічнымі лініямі вытворчасці. "Гэта няпростае пытанне: ці варта кааперавацца, распрацоўваць свае тэхналогіі або ісці па шляху набыцця імпартных", — сказаў ён, дадаўшы, што і ў гэтым напрамку трэба шукаць найбольш аптымальныя рашэнні.

Паводле слоў Аляксандра Радзькова, на прадпрыемстве створана спакойная дружалюбная рабочая атмасфера, што таксама мае першараднае значэнне. Дэвізам завода па праве могуць стаць словы аднаго з плакатаў, размешчаных у адным з цэхаў: "Наша галоўная мэта — якасць, наша галоўная каштоўнасць — чалавек!". Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыў, што на такіх прадпрыемствах, як ММЗ, дзе забяспечваецца ў тым ліку і дастойны ўзровень зарплаты, людзі з задавальненнем працуюць, даражаць дружбай з калегамі, адчуваюць сябе часткай моцнага калектыву і гордасць за сваю краіну і прадпрыемства.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Радзькоў у час наведвання ААТ "Мінскі маторны завод" (ММЗ) акцэнтаваў увагу на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика