Адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна
09.08.2012
—
Новости Политики
|
8 жніўня па ініцыятыве расійскага боку адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, у ходзе якой быў закрануты шырокі спектр пытанняў двухбаковых адносін і напрамкаў міжнароднай дзейнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі сацыяльна-эканамічныя пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Было падкрэслена, што супрацоўніцтва краін развіваецца вельмі пазітыўна, прагрэсуючымі тэмпамі. Прэзідэнты згадзіліся з тым, што ў рамках функцыянавання Саюзнай дзяржавы павінна мець месца актыўнае ўзаемадзеянне ў грамадска-палітычнай сферы. У размове Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін традыцыйна абмеркавалі знешнепалітычную праблематыку і пацвердзілі гатоўнасць прадаўжаць сумесныя дзеянні па ўмацаванні адзінай абароннай прасторы. Прэзідэнт Расіі цікавіўся ходам будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі і запэўніў кіраўніка беларускай дзяржавы ў тым, што ўсе абавязацельствы па рэалізацыі гэтага маштабнага праекта будуць рэалізаваны расійскім бокам няўхільна і ва ўзгодненыя тэрміны. Лідары дзвюх краін дамовіліся, што ўзнятыя ў сённяшняй размове тэмы знойдуць сваё прадаўжэнне ў ходзе далейшых асабістых сустрэч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
8 жніўня па ініцыятыве расійскага боку адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра...
|
|