Брусэль пакуль не зьбіраецца адклікаць паслоў зь Менску. 21.by

Брусэль пакуль не зьбіраецца адклікаць паслоў зь Менску

10.08.2012 18:26 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Брусэль пакуль не зьбіраецца адклікаць паслоў зь Менску

           


"Радыё Свабода" атрымала праект рэзалюцыі, якую сёньня мае прыняць Камітэт у пытаньнях палітыкі і бясьпекі ЭЗ у Брусэлі па выніках абмеркаваньня сытуацыі, зьвязанай зь беларуска-швэдзкім дыпляматычным канфліктам.

Вось яе зьмест:

Камітэт у пытаньнях палітыкі і бясьпекі Эўразьвязу:

— сустрэўся, каб абмеркаваць сытуацыю ў Беларусі, у тым ліку адпаведныя захады Эўразьвязу, пасьля рашэньня беларускіх уладаў Беларусі выдварыць амбасадара Швэцыі і спыніць дыпляматычны статус астатніх дыпляматаў;

— выказаўся ў падтрымку заявы ад 3 жніўня, выдадзенай высокай прадстаўніцай Кэтрын Эштан, у якой яна выказала сур’ёзную заклапочанасьць;

— пагадзіўся, што амбасадары Беларусі павінны быць выкліканыя ў міністэрствы замежных справаў краінаў - сябраў Эўразьвязу і ў Эўрапейскую службу зьнешнепалітычнай дзейнасьці дзеля таго, каб атрымаць пазыцыю ЭЗ у гэтых адносінах;

— падкрэсьліў прыхільнасьць ЭЗ для мадэрнізацыі Беларусі і распаўсюджаньня эўрапейскіх каштоўнасьцяў, у прыватнасьці дэмакратыі, правоў чалавека і прынцыпаў прававой дзяржавы;

— выказаў імкненьне ЭЗ працягваць і паглыбляць сваю супрацу і падтрымку грамадзянскай супольнасьці і ўдзельнікам дэмакратычнага руху ў Беларусі;

— адзначыў, што ЭЗ мае намер перагледзець свае абмежавальныя захады ў дачыненні да Беларусі да 31 кастрычніка 2012 года, і пагадзіўся, што пры ацэнцы больш шырокага кантэксту адносін паміж ЭЗ і Беларусьсю апошнія падзеі вакол амбасадара Швэцыі будуць таксама ўзятыя пад увагу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Радыё Свабода" атрымала праект рэзалюцыі, якую сёньня мае прыняць Камітэт у пытаньнях палітыкі і бясьпекі ЭЗ у Брусэлі па выніках абмеркаваньня сытуацыі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика