Ніводнага з відавочцаў байкоту ад БХД не ўключылі ва ўчастковыя камісіі. 21.by

Ніводнага з відавочцаў байкоту ад БХД не ўключылі ва ўчастковыя камісіі

13.08.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Улады не ўключылі ніводнага са 171 відавочцаў Народнага байкоту ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў склад участковых камісій. Галоўнай мэтай прадстаўнікоў БХД павінна была стаць фіксацыя яўкі грамадзян на ўчастковыя ўчасткі.

"На мінулых "выбарах" нам атрымлівалася ўключыць у склад участковых камісій хаця б некалькіх сваіх прадстаўнікоў,  на гэтых жа – ніводнага. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што выбараў у краіне няма. Тое ж, што ўлады не даюць фіксаваць яўку, пацвярджае, што ўлады баяцца байкоту і робяць усё, каб яго схаваць", - адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

Нагадаем, што Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя прыняла рашэнне не ўдзельнічаць у выбарах, але, каб зафіксаваць факт Народнага Байкоту вылучыла сваіх сябраў у склад "участковых камісій" і назіральнікамі на "выбарах".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Улады не ўключылі ніводнага са 171 відавочцаў Народнага байкоту ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў склад участковых камісій. Галоўнай мэтай прадстаўнікоў БХД...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика