З адзінай пазіцыі
16.08.2012
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 жніўня на сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым падкрэсліў адзінства пазіцый дзвюх краін па праблемных пытаннях міжнароднага парадку дня. "Момант такі, што нам вельмі важна абмеркаваць некаторыя пытанні нашага знешнепалітычнага ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне. Ды і нядрэнна было б абмеркаваць некаторыя пытанні беларуска-расійскіх адносін, хоць тут "надзвычайшчыны", напружанасці, на шчасце, ні па адным з пытанняў няма", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. "Што датычыцца нашай пазіцыі па міжнародных праблемах і, перш за ўсё, гарачых кропках, то яна цалкам супадае з ацэнкамі і дзейнасцю Расійскай Федэрацыі. Таму ў гэтым плане вы можаце быць абсалютна спакойны і ўпэўнены. Мы падтрымліваем усе вашы памкненні, асабліва па Сірыі па нармалізацыі там сітуацыі", — запэўніў Прэзідэнт Беларусі. Гаворачы аб сітуацыі ў Беларусі, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што напярэдадні маючых адбыцца парламенцкіх выбараў ёсць некаторыя насцярожваючыя фактары. "Вы разумееце, што ідзе актывізацыя палітычнай дзейнасці, і не заўсёды ў патрэбным напрамку. Але пакуль у Беларусі няма ніякіх такіх усплёскаў, калі не лічыць Захад, які заўсёды нам падкіне якое-небудзь пытанне", — заявіў Прэзідэнт. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў назначэнне Матэа Мекачы кіраўніком наглядальнікаў ад Парламенцкай асамблеі АБСЕ на будучых парламенцкіх выбарах: "Лічу, што маглі б знайсці больш дасведчанага чалавека ў частцы Беларусі і сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Мы ўважліва цяпер вывучаем усе гэтыя пазіцыі і, вядома ж, будзем адпаведным чынам рэагаваць", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. У сваю чаргу Сяргей Лаўроў адзначыў, што на праведзенай сустрэчы з кіраўніком МЗС Беларусі Сяргеем Мартынавым абмяркоўвалася тэма маючых адбыцца ў Беларусі парламенцкіх выбараў і дзейнасці АБСЕ. "У нас ёсць рашэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД аб павышэнні ролі місіі наглядальнікаў ад Садружнасці на прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах. Гэта рашэнне накіравана на тое, каб нашы наглядальнікі аказвалі большы ўплыў на гэтыя працэсы на ўсёй еўрапейскай прасторы, і каб не было манаполіі АБСЕ ў асобе БДІПЧ, Парламенцкай асамблеі, і каб ацэнкі даваліся на аснове ўзважаных і калектыўных падыходаў і меркаванняў", — сказаў Сяргей Лаўроў. Ён запэўніў, што Расія забяспечыць удзел сваіх грамадзян у розных наглядальных місіях на выбарах у парламент Беларусі — у складзе Парламенцкай асамблеі АБСЕ, БДІПЧ і ў складзе місіі наглядальнікаў СНД. Сяргей Лаўроў таксама запэўніў: "Расія будзе рабіць усё, каб ацэнкі парламенцкіх выбараў у Беларусі былі аб'ектыўнымі, непрадузятымі і не былі прадметам нейкіх аднабаковых, кімсьці выдуманых правілаў, якія спрабуюць навязаць у АБСЕ наперакор нашым калектыўным шматразовым прапановам выпрацаваць агульнапрымальныя правілы назірання за выбарамі". "Цяпер расце разуменне ў рамках АБСЕ таго, што трэба ўсё ж такі ў гэтай сферы наводзіць парадак", — сказаў міністр. Ён адзначыў, што ў ліпені Парламенцкая асамблея АБСЕ прыняла рашэнне, якое заклікае правесці параўнальны аналіз выбарчых заканадаўстваў усіх краін — членаў АБСЕ з заклікам на выпрацоўку агульных крытэрыяў. "Гэта тое, чаго мы дабіваліся. Цяпер нам важна парламенцкае рашэнне перавесці ў міжурадавы фармат, — падкрэсліў кіраўнік МЗС Расіі. — Мы аб гэтым сёння гаварылі з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым. Гэта будзе адна з тэм сумеснага пасяджэння калегій МЗС Беларусі і Расіі, якое адбудзецца ў кастрычніку гэтага года ў Мінску. Мы, безумоўна, абмяркуем на гэтым пасяджэнні ўсе міжнародныя тэмы, уключаючы няпростыя, трывожныя падзеі на поўначы Афрыкі, на Блізкім Усходзе і ў іншых гарачых кропках". Сяргей Лаўроў таксама адзначыў, што ўжо абмеркаваў з Сяргеем Мартынавым канкрэтныя крокі, неабходныя для выканання дамоўленасцяў, дасягнутых прэзідэнтамі дзвюх краін Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным, а таксама ў ходзе візіту ў Мінск кіраўніка расійскага ўрада Дзмітрыя Мядзведзева і кіраўнікоў дзвюх палат расійскага парламента. "Дамоўленасцяў шмат, у тым ліку дамоўленасці аб парламенцкім суправаджэнні працэсаў еўразійскай інтэграцыі. Гэта важна для эфектыўнага заканадаўчага афармлення тых дамоўленасцяў, якія дасягаюць Беларусь, Расія і Казахстан", — сказаў міністр. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 жніўня на сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым падкрэсліў адзінства пазіцый дзвюх краін па... |
|