Эксперт: Прынцыпова пытанне аб выключэнни Макея з "чорных спісаў" ужо вырашана
22.08.2012 02:00
—
Новости Политики
|
Эксперт: Прынцыпова пытанне аб выключэнни Макея з "чорных спісаў" ужо вырашана Эксперт Фінскага інстытута замежных спраў Аркадзь Мошас распавядае Еўрарадыё, як з Уладзіміра Макея здымуць забарону на ўезд у ЕС і ці ёсць сапраўдныя санкцыі.
Еўрарадыё: Міністрам замежных спраў Беларусі Аркадзь Мошас: Еўрапейскі саюз ужо заявіў, што ён будзе супрацоўнічаць з новапрызначаным міністрам замежных спраў. Гэта азначае, што будзе знойдзена нейкая юрыдычная формула і ён будзе выкраслены альбо часова выкраслены з гэтых спісаў. Насамрэч, Мінск паводзіць сябе дастаткова самаўпэўнена, ён зыходзіць з таго, што баяцца няма чаго. Мінск паглядзеў на рэакцыю Еўрапейскага саюза пасля высылкі шведскага амбасадара. Салідарнасць са Стакгольмам была праяўленая дастаткова ўмоўная. Амбасадары не з’ехалі, і ўсё, да чаго звялася рэакцыя, — 31 кастрычніка будуць аб’яўленыя, і тое — магчыма, нейкія новыя меры. Гэтым Еўрасаюз дае зразумець, што будзе чакаць выніку парламенцкіх выбараў. За ўсім гэтым стаіць адсутнасць цэласнай лініі ў Еўрасаюза — яны не разумеюць, што рабіць, яны не разумеюць, як рэагаваць. Яны знаходзяцца ў працэсе адступлення з рэгіёна, ад палітыкі прасоўвання дэмакратыі ў гэтым рэгіёне. І таму ініцыятыва належыць Мінску, Мінск нічога не баіцца, а рэакцыю Еўрасаюза прымае да ўвагі ў вельмі невялікай ступені.
Еўрарадыё: Наколькі нечаканым для Брусэля, на ваш погляд, стала прызначэнне Макея міністрам замежных спраў? Аркадзь Мошас: У Беларусі некаторыя рашэнні з’яўляюцца адначасова і чаканымі, і нечаканымі. На памяць прыходзіць прызначэнне цяперашняга прэм’ер-міністра. Папярэдні працаваў вельмі шмат гадоў, і яго перыядычна чуткі выпраўлялі ў адстаўку, а яе ўсё не было. А калі яна адбылася, то людзі менавіта гэтага не вельмі і чакалі. Такі ж погляд ужывальны і датычна ракіроўкі ў беларускім МЗС. Я не думаю, што не разглядалі варыянтаў тых ці іншых зменаў у кіраўніцтве беларускай знешняй палітыкі, бо кадравых перастановак за апошнія месяцы ў Беларусі было дастаткова. Таму падставаў, каб задумацца і пралічыць, было дастаткова. Еўрарадыё: Есць заява, што Брусэль будзе працаваць з Макеем паводле “схемы Мартынава”. Але ці зможа ў такіх умовах Макей наладзіць адносіны з Еўрасаюзам? Аркадзь Мошас: Знешнепалітычныя рашэнні ўсё ж прымаюцца не ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі. МЗС — гэта орган, якія выконвае па магчымасці дырэктывы, якія прымаюцца на вышэйшым палітычным узроўні. Існуе пункт гледжання, паводле якога Макей успрымаецца як адносна ліберальная фігура. Калі гэта верна, то, магчыма, яму насамрэч удасца нейкія вострыя вуглы згладзіць і на нейкіх пляцоўках наладзіць абмеркаванне. Але ёсць і іншы пункт гледжання. Чалавек, які працаваў кіраўніком прэзідэнцкай адміністрацыі, нясе палітычную адказнасць і за ўсё тое, што адбывалася ў беларуска-еўрапейскіх адносінах пасля снежня 2010 года... Еўрарадыё: Ці ёсць працэдура, у адпаведнасці з якой Макея можна выключыць з “чорнага спісу” ЕС? Аркадзь Мошас: Былі ўжо выпадкі, калі людзі, якія знаходзіліся пад візавымі санкцыямі, заязджалі на тэрыторыю Еўрапейскага саюза і шэнгенскай зоны. Арганізаваць нейкія магчымасці для кансультацый і ўзаемных візітаў — гэта не так складана. Калі сапраўды будзе неабходнасць і жаданне — гэта будзе зроблена. І заява, што з ім будуць працаваць згодна з той схемай, паводле якой працавалі з Мартынавым, хутчэй, кажа, што прынцыпова пытанне ўжо вырашана і так альбо інакш ён будзе выключаны са спісаў. Еўрарадыё: Менавіта “выключаны са спісаў”, а не “часова прыпынена ў адносінах да яго прымяненне візавых санкцый”? Аркадзь Мошас: Прасцей — прыпыніць. Але тут прынцыповым з’яўляецца не юрыдычны статус. Тут прынцыповым з’яўляецца сам факт дыпламатычнага рукапаціскання. Калі гэтага чалавека прызнаюць у якасці прадстаўніка рэжыму, з якім вядуць дыялог, то ўсё астатняе ўжо не важна. Еўрарадыё: Калі прызначэнне Макея — прыкмета жадання афіцыйнага Мінска наладзіць дыялог з Еўрасаюзам, то цікава, як да гэтага жадання можа паставіцца Масква? Аркадзь Мошас: Калі размова сапраўды ідзе аб спробе хоць крыху выправіць крэн у адносінах з ЕС, то ўсё адно мы знаходзімся ў самым пачатку шляху. І ніякай неабходнасці ў Масквы драматычным чынам рэагаваць няма. Да таго часу, пакуль існуе базавае ўзаемаразуменне з Аляксандрам Лукашэнкам. І да таго часу, пакуль агульная стратэгічная сітуацыя знаходзіцца там, дзе яна знаходзіцца. А яна такая, што, незалежна ад жадання і планаў беларускага кіраўніцтва, мы сутыкаемся з няздольнасцю Еўрасаюза прапанаваць дакладнае бачанне сваіх адносінаў з усім рэгіёнам — Беларуссю, Украінай, Расіяй. Еўрасаюз ужо неаднаразова распісваўся ў сваёй няздольнасці прапанаваць план прасоўвання дэмакратычных інстытутаў і ўжо неаднаразова пачынае канцэнтравацца на эканамічных інтарэсах. Беларусь увогуле выдатны прыклад — 40% яе экспарту за першае паўгоддзе 2012 пайшло ў краіны Еўрасаюза. Так у адносінах да краін, якія знаходзяцца пад санкцыямі, сябе не паводзяць. Так паводзяць сябе ў адносінах да краін, якім хочуць забяспечыць рэжым найбольшага спрыяння! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эксперт Фінскага інстытута замежных спраў Аркадзь Мошас распавядае Еўрарадыё, як з Уладзіміра Макея здымуць забарону на ўезд у ЕС і ці ёсць сапраўдныя санкцыі.
|
|