Суды над высокімі чыноўнікамі хочуць правесці па-ціхаму?
22.08.2012
—
Новости Политики
|
![]() 1 жніўня дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТАпаведаміла, што крымінальная справы супраць экс-начальніка сакратарыята Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Глеба Бядрыцкага будзе разгледжана ў Мінскім гарадскім судзе. І цытавала словы прадстаўніка Вярхоўнага суда: «Матэрыялы справы будуць перададзеныя ў гарадскі суд сёння». Прайшлі тры тыдні. Тэлефануем у суд, каб даведацца пра дату пачатку працэсу. У Сектары па крымінальных справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэннях жаночы голас просіць назваць прозвішча абвінавачанага. Разам з Бядрыцкім называем і Леаніда Кавалёва, экс-намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама. У справе апошняга доўжыўся шматмесячны перапынак. Пасля непрацяглага ўдакладнення ў кагосьці ў кабінеце (у трубцы было чуваць толькі перашэптванне) адказалі: «Па дадзеных справах у нас звестак няма». Як гэта няма?! Можна было б выказаць здагадку, што справу Бядрыцкага вярнулі на дарасследаванне. Ці проста не прызначылі яшчэ дату (месяц жа адводзіцца на гэта). Але Кавалёў. Пры ранейшых зваротах у гэты ж сектар адказвалі, што «справа не аднавілася» ці «суддзя ў адпачынку». А цяпер «няма звестак». Павышаная ўвага да справы Леаніда Кавалёва з боку журналістаў, а разам з ім і да іншых высокіх функцыянераў, відаць, не ўсім падабаецца. І нельга выключаць, што журналістаў могуць не дапусціць на працэсы, нават гарантуючы іх адкрытасць. Як і тое, што суды сабе цяпер спакойна ідуць. Між іншым, затрыманне Кавалёва, пра якое загаварылі год таму, так афіцыйна ніводнае сілавое ведамства не пацвердзіла. І невядома, за што ж дакладна яго судзяць. Бядрыцкі ж абвінавачваецца ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і ў злоўжыванні службовым становішчам. Затрыманы ў кастрычніку 2011-га. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Справы Леаніда Кавалёва і Глеба Бядрыцкага па-ранейшаму трымаюцца пад сакрэтам. |
|