Аляксандр Лукашэнка: "Беларусь — адкрытая міралюбівая краіна". 21.by

Аляксандр Лукашэнка: "Беларусь — адкрытая міралюбівая краіна"

25.08.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь — адкрытая міралюбівая краіна. Аб гэтым учора, сустракаючыся з удзельнікамі тэлепраекта "Сардэчна запрашаем у Беларусь", заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Як адзначыў Прэзідэнт, словамі "Сардэчна запрашаем у Беларусь" у краіне вітаюць усіх гасцей, якіх беларусы ўмеюць і любяць прымаць. "Беларусь — адкрытая краіна. Мы вельмі міралюбівы, вельмі шчыры народ і хочам сябраваць з усімі, свабодна гандляваць, ездзіць адзін да аднаго ў госці, размаўляць, сустракацца. У нас няма варожасці ні да кога. Мы заўсёды жадаем усім дабра, шчасця і працвітання", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Звяртаючыся да замежных гасцей, Прэзідэнт падкрэсліў, што іх свежыя ўражанні ад тыднёвага наведвання Беларусі асабліва каштоўныя: "Мы жывём у Беларусі, любім яе. Але з часам прывыкаеш і да навакольнага хараства, перастаеш гэтаму здзіўляцца. У Беларусі вельмі шмат цудоўных мясцін, дзе адпачываеш душой".

Замежныя госці мелі магчымасць наведаць самыя маляўнічыя мясціны Беларусі, убачыць лепшыя прадпрыемствы. "Беларусы заўсёды былі народам-працаўніком. БелАЗ, кандытарская фабрыка "Спартак", "Белшына" — усё гэта гонар Беларусі. Гасподзь не даў нам мноства прыродных рэсурсаў, і беларусы спакон веку прывыклі зарабляць на жыццё сваімі рукамі і сваім інтэлектам", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, гэта сустрэча — магчымасць пачуць меркаванне прадстаўнікоў іншых дзяржаў аб Беларусі. "Калі вы заўважылі нейкія недахопы — скажыце нам. Паверце, ваша меркаванне для нас для ўсіх і для мяне як Прэзідэнта вельмі важнае. Вы глядзіце на нас новым поглядам, вашы ўражанні выразныя і свежыя, — адзначыў беларускі лідар. — Але галоўнае — усе вы шчырыя, адкрытыя людзі, якія, як я спадзяюся, жадаюць дабра нашай зямлі і нашаму народу. Выслухаўшы ваша меркаванне, мы падумаем, як зрабіць Беларусь яшчэ лепшай". Аляксандр Лукашэнка запрасіў усіх удзельнікаў сустрэчы да адкрытай размовы аб Беларусі.

У рамках тэлепраекта Беларусь наведалі шэсць замежных сем'яў з Кітая, Германіі, Паўднёвай Карэі, Іспаніі, Францыі і ЗША. Усе сем'і прыехалі ў рэспубліку ўпершыню.

Перад удзельнікамі праекта ставілася задача максімальна вывучыць выдатныя мясціны адной з абласцей Беларусі. На працягу пяці дзён яны падарожнічалі па краіне, сустракаліся з яе жыхарамі, знаёміліся з вядучымі прадпрыемствамі, каштавалі стравы нацыянальнай кухні, вывучалі беларускую гісторыю і культуру.

Як адзначаюць арганізатары, галоўная задача праекта — вачамі замежных гасцей паглядзець на сваю краіну, пераканацца ў тым, што ў Беларусі ёсць шмат таго, чым можна ганарыцца і што варта цаніць.

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь — адкрытая міралюбівая краіна. Аб гэтым учора, сустракаючыся з удзельнікамі тэлепраекта "Сардэчна запрашаем у Беларусь", заявіў Прэзідэнт Беларусі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика