Эксперт: Літоўскі суд не зняў санкцый Еўразвязу з Пефціева. 21.by

Эксперт: Літоўскі суд не зняў санкцый Еўразвязу з Пефціева

28.08.2012 17:48 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Эксперт: Літоўскі суд не зняў санкцый Еўразвязу з Пефціева

           


Віціс Юрконіс, палітолаг з Цэнтру даследаванняў Усходняй Еўропы ў Вільні, патлумачыў "радыё Свабода" нядаўняе рашэнне Віленскага акруговага суду адносна Уладзіміра Пефціева:

"Там былі дзве судовыя справы. Рашэнне было прынятае толькі ў адной справе, і яно было звязанае з кампаніяй, якая абараняе інтарэсы Пефціева. Рашэнне датычыла магчымасці карыстання грашмі, якія былі пераведзеныя на яе рахунак спадаром Пефціевым. Рашэнне суду датычыла гэтага канкрэтнага аспекту. Яно ніяк не ўплывае на санкцыі Брусэлю. Безумоўна, літоўскі суд не можа скасаваць рашэнне Брусэлю".

РС: Удакладніце, калі ласка, што насамрэч разблакаваў суд - якія сродкі?

Юрконіс: Гэтыя сродкі належалі літоўскай кампаніі "Lawin". Яны былі канкрэтна выдзеленыя на юрыдычную абарону інтарэсаў Пефціева. Гэтая кампанія займаецца такімі справамі. Пытанне было ў тым, каб яны маглі карыстацца гэтымі грашмі. Ніякай сенсацыі тут няма. Гэта ніяк не ўплывае ні на санкцыі Брусэлю, ні на знешнюю палітыку Літвы.

Нагадаем, што літоўская газета Lietuvos rytas паведаміла, што нібыта паводле рашэння Віленскага акруговага суду, рахункі Ўладзіміра Пефціева ў банках Еўропы не будуць замарожаныя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Рашэнне было прынятае толькі ў адной справе, і яно было звязанае з кампаніяй, якая абараняе інтарэсы Пефціева"
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика