Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Ільхама Аліева ордэнам Дружбы народаў. 21.by

Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Ільхама Аліева ордэнам Дружбы народаў

29.08.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева ордэнам Дружбы народаў. Рашэнне аб прысуджэнні такой высокай узнагароды кіраўнік беларускай дзяржавы прыняў учора пасля перагавораў са сваім азербайджанскім калегам, перадае БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэты ордэн уручаецца невялікай колькасці палітыкаў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай дзяржавы і пашырэнне ўзаемасувязяў. "Гэта гістарычная ўзнагарода — даніна павагі вам, Ільхам Гейдаравіч, і ўсяму азербайджанскаму народу", — сказаў беларускі лідар.

"Калі нам было вельмі цяжка, і аб гэтым ведае ўвесь беларускі народ, мы звярнуліся да шэрагу дзяржаў, і першы на нашу просьбу адгукнуўся Азербайджан у асобе Прэзідэнта. Мы гэта добра помнім і ніколі не забудзем", — падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

У сваю чаргу Ільхам Аліеў падзякаваў за прысуджэнне яму такой высокай узнагароды. "Я буду рабіць усё, каб яшчэ больш збліжаць нашы краіны і народы", — сказаў ён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева ордэнам Дружбы народаў. Рашэнне аб прысуджэнні такой высокай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика