Украінскі пісьменнік падтрымаў Дашкевіча (відэа)
29.08.2012
—
Новости Политики
|
Украінскі пісьменнік Аляксандр Ірванец выступіў з відэа-зваротам ў падтрымку беларускага палітвязня, лідара "Маладога Фронту" (зарэгістраваны ў Чэхіі) Змітра Дашкевіча.
Відэа-зварот быў зроблены ў межах інфармацыйнай кампаніі ў падтрымку беларускіх палітвязняў, якую ва Украіне праводзіць міжнародная арганізацыя Цэнтр "Супрацоўніцтва без межаў". Нагадаем, што 28 жніўня лідара "Маладога фронту" Зміцера Дашкевіча асудзілі яшчэ на 1 год турмы. Яго абвінавацілі ў непадпарадкаванні адміністрацыі выпраўленчай установы. Дашкевіч знаходзіцца ў турме са снежня 2010 года. У сакавіку 2011-га года яго асудзілі на два гады пазбаўлення волі калоніі агульнага рэжыму нібыта за збіццё двух мінчан. Пакаранне палітык адбывае ў калоніі горада Глыбокае. Для ўкраінскіх гледачоў у канцы роліка размешчана адрас, на які Дзмітрыю Дашкевічу можна напісаць ліст. Перад гэтым удзельнікамі кампаніі ў падтрымку беларускіх палітвязняў ўжо сталі былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны і дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Алесь Доній.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Украінскі пісьменнік Аляксандр Ірванец выступіў з відэа-зваротам ў падтрымку беларускага палітвязня, лідара "Маладога Фронту" (зарэгістраваны ў Чэхіі) Змітра...
|
|