Замест выступу кандыдата — паланэз Агінскага
29.08.2012
—
Новости Политики
|
Перадвыбарчы выступ старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзіміра Шанцава не прапусцілі ў эфір дзяржаўнага радыё. Замест яго выступу прагучаў паланэз «Разьвітанне з радзімай». Уладзімір Шанцаў балатаваўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Магілёўскай прамысловай акрузе № 87.
Як сцвярджае Ўладзімір Шанцаў, у сваім выступе ён заклікаў выбарцаў байкатаваць выбары. «У сваім выступе я казаў пра тое, што ў краіне няма выбараў, а калі няма выбараў, то краіна жыве ў страху. Калі выбараў няма, то ігнаруецца Канстытуцыя. Калі няма выбараў, то ў эканоміцы адбываюцца вялікія правалы. Безумоўна, як сябра АГП, я ўжыў у маім выступе такія словы, што я іду на выбары, каб мець легальную магчымасць расказаць праўду пра фальшаванні і заклікаць выбарцаў акругі падтрымаць нашу кампанію „За чэсныя выбары без Лукашэнкі“ і не хадзіць на выбары — застацца на дачы, схадзіць на рыбалку». Не прагучаў у эфіры дзяржаўнага радыё і перадвыбарчы выступ вылучэнца на дэпутацтва ад той жа Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксея Паўлоўскага. Актывіст балатуецца па Магілёўскай Цэнтральнай выбарчай акрузе № 85. Замест выступу Паўлоўскага пракруцілі «Соловьиную песню» расійскага спевака Льва Лешчанкі. 27 жніўня ў эфір тэлеканалу «Беларусь-2» не прапусцілі перадвыбарчы выступ сябра АГП з Бабруйску Мацвея Хатары. Актывіст таксама, як і Шанцаў, заклікаў выбарцаў байкатаваць выбары. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перадвыбарчы выступ старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзіміра Шанцава не прапусцілі ў эфір дзяржаўнага радыё....
|
|