Мастака суполкі “Пагоня” Алеся Цыркунова за ўдзел у пэрформансе аштрафавалі на адзін мільён рублёў
03.09.2012
—
Новости Политики
|
Нагадаем: 2 верасня ў Смаргоні мастакі суполкі “Пагоня” Алесь Цыркуноў, Генадзь Драздоў і Алесь Пушкін сумесна з мясцовымі актывістамі Уладзімірам Шульжыцкім і Валянцінам Варанішчам правялі асветніцкую акцыю.
Яны адзначылі ўгодкі з дня нараджэння кіраўніка Смаргонска-Вілейскага незалежніцкага падполля Расціслава Лапіцкага (1928–1950). Спачатку ўдзельнікі акцыі замовілі малебен у памяць аб забітым бальшавіцкімі ўладамі Лапіцкім, там былі асвечаны чатыры намаляваныя Пушкіным партрэты Лапіцкага. Адтуль удзельнікі прайшлі з карцінамі да помніка мастака Францішку Багушэвічу ў гарадскім парку. Карціны выставілі каля помніка. Па дарозе да дома Валянціна Варанішчы мастакі раздавалі мінакам буклеты пра дзейнасць Лапіцкага. У буклетах былі кароткія звесткі аб тым, што Расьціслаў Лапіцкі нарадзіўся 1 верасьня 1928 году ў вёсцы Касута Вялейскага раёну. Расстраляны 28 кастрычніка 1950 году за тое, што ў пасьляваенны час стварыў моладзевую падпольную арганізацыю, якая распаўсюджвала лістоўкі, скіраваныя супраць Сталіна і бальшавіцкай улады. Дайсці да дома Варанішчы ўдзельнікам акцыі не далі супрацоўнікі міліцыі. На затрыманых склалі адміністрацыйныя пратаколы і да суду пакінулі ў пастарунку міліцыі. Валянцін Варанішча на судзе заявіў хадайніцтва, каб яго абараняў адвакат і суд перанеслі на 10 верасня. Алесь Цыркуноў вырашыў абараняць сябе самастойна. Ён тлумачыў, што ў яго дзеяннях адсутнічаў склад правапарушэння. Але суд пагадзіўся з міліцыянерамі і пакараў мастака штрафам у адзін мільён рублёў. Алесю Пушкіну ў судзе пагадзіліся вярнуць яго карціны. Суд над ім адбудзецца 10 верасня, разам з ім будуць судзіць іншых удзельнікаў акцыі. Усіх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нагадаем: 2 верасня ў Смаргоні мастакі суполкі “Пагоня” Алесь Цыркуноў, Генадзь Драздоў і Алесь Пушкін сумесна з мясцовымі актывістамі Уладзімірам Шульжыцкім і...
|
|