Прэзідэнты беларусі і туркменістана ў тэлефоннай размове абмеркавалі рэалізацыю двухбаковых праектаў. 21.by

Прэзідэнты беларусі і туркменістана ў тэлефоннай размове абмеркавалі рэалізацыю двухбаковых праектаў

05.09.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў у тэлефоннай размове з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым шырокі спектр пытанняў двухбаковых адносін. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў выказалі адзінае меркаванне аб тым, што да дваццацігадовага юбілею ўстанаўлення дыпламатычных адносін, які будзе адзначацца ў студзені наступнага года, нашы краіны падышлі з сур'ёзнымі поспехамі.

З добрай дынамікай рэалізуюцца дамоўленасці, дасягнутыя ў рамках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Туркменістана ў Мінск у красавіку гэтага года.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнае значэнне створанага беларуска-туркменскага дзелавога савета і прапанаваў правесці яго першае пасяджэнне ўжо ў кастрычніку ў Ашхабадзе, дзе беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у ІV Міжнародным інвестыцыйным форуме.

Прэзідэнты абмеркавалі таксама ход рэалізацыі буйнейшага сумеснага праекта па будаўніцтве Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната. Беларускі бок надае прыярытэтнае значэнне якаснаму і своечасоваму выкананню ўсіх сваіх абавязацельстваў па будаўніцтве гэтага аб'екта "пад ключ", запэўніў Аляксандр Лукашэнка свайго калегу. Кіраўнік беларускай дзяржавы прапанаваў стварыць на базе адной з туркменскіх навучальных устаноў сумесную ўстанову адукацыі па падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў сярэдняга звяна для работы на гэтым камбінаце.

Прэзідэнты выказалі надзею на хуткую сустрэчу ў Ашхабадзе ў рамках саміту кіраўнікоў дзяржаў СНД, правядзенне якога запланавана ў лістападзе бягучага года.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў у тэлефоннай размове з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым шырокі спектр пытанняў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика