Рэалізацыя інвестпраектаў на прадпрыемствах узята пад асабісты кантроль членаў урада
13.09.2012
—
Новости Политики
|
Члены ўрада Беларусі ўзялі пад асабісты кантроль рэалізацыю інвестпраектаў на прадпрыемствах. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 11 верасня 2012 года № 841 "Аб замацаванні членаў Урада Рэспублікі Беларусь, кіраўнікоў аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду, за арганізацыямі і інвестыцыйнымі праектамі", паведамілі ў прэс-службе ўрада. Згодна з дакументам, на членаў урада, кіраўнікоў аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, дзяржарганізацый, падпарадкаваных ураду, ускладзена персанальная адказнасць за забеспячэнне выканання замацаванымі арганізацыямі штогод даводзімых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і рэалізацыю замацаваных інвестыцыйных праектаў. Ім трэба будзе па выніках паўгоддзяў да 15-га чысла месяца, які ідзе за справаздачным перыядам, прадстаўляць у Міністэрства эканомікі інфармацыю аб асабіста праведзенай рабоце і яе выніках па каардынацыі развіцця замацаваных арганізацый і рэалізацыі праектаў. Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч будзе курыраваць ААТ "Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне", а таксама адсочваць рэалізацыю інвестпраектаў па арганізацыі вытворчасці легкавых аўтамабіляў у краіне, забеспячэнні прамысловай гадоўлі рыбы, у тым ліку каштоўных парод, стварэнні вертыкальна-інтэграванага дрэваапрацоўчага комплексу, арганізацыі вытворчасці індывідуальных сродкаў гігіены і па будаўніцтве гандлёва-лагістычнага цэнтра плошчай звыш 70 тыс.кв.м у пасёлку Шчомысліца Мінскага раёна. Першы намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка ўзяў пад асабісты кантроль ААТ "Камволь" і РУВГП "Аршанскі льнокамбінат". Таксама ён будзе курыраваць будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі. За віцэ-прэм'ерам Анатолем Калініным замацаваны ААТ "Даламіт" і РУВП "Граніт", рэалізацыя праекта па комплексным развіцці ААТ "Аршанскі авіярамонтны завод", у тым ліку па мадэрнізацыі і павелічэнні загрузкі вытворчых магутнасцяў прадпрыемства. Намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы будзе адсочваць дзейнасць ААТ "Аршанскі мясакансервавы камбінат" і рэалізацыю інвестпраекта па мадэрнізацыі і тэхнічным перааснашчэнні вытворчасці СТАА "Белсыр". Адкрытае акцыянернае таварыства "Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў" замацавана за віцэ-прэм'ерам Анатолем Тозікам. Таксама ён возьме пад асабісты кантроль стварэнне Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку. У адпаведнасці з пастановай, прадпрыемствы і праекты замацаваны і за кожным міністрам, кіраўнікамі дзяржаўных камітэтаў і дзяржканцэрнаў, а таксама губернатарамі і старшынёй Мінгарвыканкама. Пастанова прынята ў мэтах выканання даручэнняў Прэзідэнта Беларусі, дадзеных 8 мая 2012 года ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, а таксама для забеспячэння выканання штогод даводзімых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Як адзначылі ў прэс-службе беларускага ўрада, гэтыя меры прызначаны істотна павысіць узровень і ступень адказнасці службовых асоб за выкананне бізнэс-планаў прадпрыемстваў, уключаючы рэалізацыю інвестыцыйных праектаў, стварыць дадатковыя магчымасці па актывізацыі іх фінансавага аздараўлення. Замацаванне адпаведных кіраўнікоў за праблемнымі арганізацыямі і інвестпраектамі дапаможа аператыўна вырашаць пытанні, звязаныя з вывадам прадпрыемстваў на эфектыўную работу, у тым ліку шляхам разгляду на пасяджэннях камісій па папярэджанні эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва) фінансава-гаспадарчай дзейнасці падпарадкаваных арганізацый, падкрэслілі ў прэс-службе. Гэта пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Члены ўрада Беларусі ўзялі пад асабісты кантроль рэалізацыю інвестпраектаў на прадпрыемствах. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 11... |
|