Не толькі прысутнічаць, але і назіраць. 21.by

Не толькі прысутнічаць, але і назіраць

14.09.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цэнтрвыбаркам Беларусі прапісаў механізм забеспячэння галоснасці падліку галасоў у дапаможніку для ўчастковых камісій,паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

Як расказаў сакратар Цэнтрвыбаркама, пастанову, у якой гаварылася, што назіральнікі маюць права не толькі прысутнічаць пры падліку галасоў, але і павінны мець рэальную магчымасць назіраць за працэсам, ЦВК прыняла на мінулых выбарах. Зараз гэта пастанова атрымала далейшае развіццё.

"Цяпер ужо ў практычным дапаможніку, які маецца ў кожнай участковай камісіі, гэтаму пытанню нададзена значна больш увагі. Там дакладна вызначана, што назіральнікі павінны мець рэальную магчымасць назіраць за падлікам галасоў", — растлумачыў Мікалай Лазавік. Па словах сакратара ЦВК, такія тэхнічныя моманты забеспячэння галоснасці цікавяць міжнародных назіральнікаў, у прыватнасці БДІПЧ АБСЕ. Мікалай Лазавік дадаў, што падчас апошняй сустрэчы з кіраўніком місіі БДІПЧ АБСЕ Антоніа Мілашоскі, той праінфармаваў, што пабываў у шэрагу раёнаў Беларусі, у прыватнасці, у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. "Антоніа Мілашоскі запэўніў, што якіх-небудзь цяжкасцяў у працы назіральнікаў на сённяшні дзень няма. Яны маюць магчымасць сустракацца з прадстаўнікамі ўлады, акруговымі і ўчастковымі камісіямі, а таксама з кандыдатамі ў дэпутаты, прадстаўнікамі партый і грамадскіх аб'яднанняў", — сказаў Мікалай Лазавік.

БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэнтрвыбаркам Беларусі прапісаў механізм забеспячэння галоснасці падліку галасоў у дапаможніку для ўчастковых камісій,паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика