XV-ы з’езд БНФ у фотаздымках
15.09.2012
—
Новости Политики
|
![]() Сёння ў штаб-кватэры БНФ (Мінск, вул. Чарнышэўскага,3) адбылася другая сесія З’езду Партыі БНФ, на якой дэлегаты – пасля працяглай дыскусіі – прагаласавалі за скасаванне свайго папярэдняга рашэння аб вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Такім чынам, Партыя Беларускі Народны Фронт дыстанцыруецца ад сумніўных выбараў і заклікае выбаршчыкаў устрымацца ад удзелу ў галасаванні на той падставе, што цалкам адсутнічаюць гарантыі справядлівага падліку галасоў і ўвогуле справядлівых і сумленных выбараў.
Варта адзначыць, што не ўсе дэлегаты з’езду былі адзінадушнымі ў гэтым пытанні. Тое паказала і галасаванне: 37 дэлегатаў – за скасаванне; 3 – супраць; 5 – устрымаліся. Як бы там ні было, але партыйная дысцыпліна абавязвае нават тых, хто збіраецца “ісці да канца”, падпарадкавацца волі партыі. Як атрымаецца на самой справе – пакажа бліжэйшы час... Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў штаб-кватэры БНФ (Мінск, вул. Чарнышэўскага,3) адбылася другая сесія З’езду Партыі БНФ, на якой дэлегаты – пасля працяглай дыскусіі – прагаласавалі за...
|
|