Эстонскія дэпутаты будуць падтрымліваць дэмакратыю ў Беларусі. 21.by

Эстонскія дэпутаты будуць падтрымліваць дэмакратыю ў Беларусі

21.09.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У эстонскім парламенце створана група падтрымкі дэмакратыі, грамадзянскіх правоў і свабод у Беларусі. У склад групы ўвайшоў 21 дэпутат ад усіх фракцый эстонскага парламента.

Старшынём групы абралі вядомага эстонскага журналіста, дэпутата парламента, члена камісіі парламента па замежных справах, Юку-Калле Райда. Яго намеснікам абраны бізнэсмен, дэпутат парламента ад партыі Eesti Keskerakond, Айвар Рыісалу.

У групе будуць працаваць вядомыя эстонскія палітыкі Тыніс Лукас, Андрэс Херкель, Март Нут, Свен Міксер, Маргус Хансон, Урмас Клаас, Райт Марустэ ды іншыя.

Юку-Калле Райд заявіў, што ён вельмі задаволены, што ў склад групы ўвайшла пятая частка ад усяго парламента з прадстаўнікамі ад усіх фракцый. Ён лічыць, што гэта забяспечыць падтрымку дзейнасці групы. Райд лічыць, што падтрымка пераўтварэнняў у Беларусі вельмі важная для Эстоніі.

Цяпер Юку-Калле Райд знаходзіцца ў Беларусі як назіральнік ад АБСЭ за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У эстонскім парламенце створана група падтрымкі дэмакратыі, грамадзянскіх правоў і свабод у Беларусі. У склад групы ўвайшоў 21 дэпутат ад усіх фракцый эстонскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика