Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей VІІ фестывалю Юрыя Башмета
22.09.2012
—
Новости Политики
|
"Гэта цудоўнае свята мастацтва атрымала пастаянную прапіску на беларускай зямлі, дзе захаванне і памнажэнне традыцый класічнай музыкі з'яўляецца неад'емнай часткай дзяржаўнай культурнай палітыкі", — адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Святло высокай духоўнасці, якое пранізвае ўсе мерапрыемствы фестывалю, нязменна прыцягвае сэрцы тысяч людзей. Гэты творчы форум па праве называюць адной са знамянальных падзей культурнага жыцця Еўропы", — гаворыцца ў віншаванні. Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што сёлетні фестываль стане важным крокам у справе ўмацавання дружбы і творчых сувязяў паміж краінамі і народамі. Усім удзельнікам і гасцям фестывалю Прэзідэнт пажадаў здароўя, натхнення, новых творчых дасягненняў, шчасця і добрага настрою. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Гэта цудоўнае свята мастацтва атрымала пастаянную прапіску на беларускай зямлі, дзе захаванне і памнажэнне традыцый класічнай музыкі з'яўляецца... |
|