Нават беспардонны подкуп не дапамагае (відэа)
22.09.2012
—
Новости Политики
|
На выбарчым участку, які месціцца ў сталічнай школе № 108, людзям, якія прыйшлі галасаваць, раздаюць бесплатныя прадуктовыя пакеты.
Тым, хто пражывае ў дамах на вуліцы Сталетава і Мендзялеева, пакуюць па два блокі пячэння. А вось жыхарам прылеглых да участка вуліц Фролікава, Уральскай ды іншых, больш “пашчасціла” – ім даюць і ліманад, і пячэнне, і шакалад, і мінеральную ваду, і цукеркі. На ўваходзе ў школу стаіць аўтамат “Крыніца”. Праўда, пасля 6 вечара сябры камісіі не далі пэўнага адказу наконт таго, што за напой яны прапануюць наведвальнікам – піва ці квас. Але цягам гадзіны да закрыцця ўчастка прышлі толькі два чалавекі. Пенсіянер з вуліцы Сталетава патрапіў ў спартовую залю і выйшаў задаволены з пячэннем. На пытанне: ці ведаў ён пра сюрпрыз, адказаў: “Я вось з дачы прыехаў і пайшоў прагаласаваць. Прагаласаваў за жанчыну. Прачытаў, што яна пенсіянерка. Думаю: я ж таксама пенсіянер. Можа яна неяк будзе клапаціцца пра нас, пенсіянераў? Вось і прагаласаваў за яе. Быццам бы ў нас апазіцыянераў няма ў кандадатах. Я не ведаю чаму мне далі пячэнне. Нават не чакаў. Можа гэта Лукашэнка распарадзіўся даваць усім?” Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На выбарчым участку, які месціцца ў сталічнай школе № 108, людзям, якія прыйшлі галасаваць, раздаюць бесплатныя прадуктовыя пакеты. Тым, хто пражывае ў дамах на...
|
|