Сяргей Марцалеў: «У міліцыі была задача ізаляваць нас». 21.by

Сяргей Марцалеў: «У міліцыі была задача ізаляваць нас»

24.09.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей Марцалеў і Арына Лісецкая далі інтэрв’ю “Народнай Волі” пасля выхаду з міліцыі, дзе іх трымалі 8 гадзінаў. Затрыманне незалежных назіральнікаў адбылося ў 13.00.Арына Лісецкая паведаміла, што затрымалі іх тыя апера, якія раней прывозілі на выбарчы ўчастак двух жанчын. Менавіта тыя жанчыны і сталі гераінямі скандалу пра шматразовае галасаванне на выбарчых участках.

Арына Лісецкая паведаміла: “Насамрэч было тры жанчыны. Першую мы зафіксавалі на відэа, а двух – сфатаграфавалі. Гэтых дваіх прывозілі аператыўнікі, якія потым на гэтай жа машыне нас завезлмі ў міліцыю Фрунзенскага раёна. Чаіыры гадзіны яны шукалі маю флэшку, але безвынікова. Ёсць у нас відэа і іншых людзей, якія галасавалі па некалькі разоў. Апроч таго, мы бачылі як вахцёрка галасавала на датэрміновым галасаванні двойчы. Я яе папярэдзіла, каб не было гэтага ў асноўны дзень галасавання. А наконт той жанчыны, якая ўжо трапляла ў аб’ектыў, то потым старшыня камісіі вымушана была прызнаць гэты факт. Яна “выкручвалася”, казала, што мінулы раз у жанчыны нібыта не было дакументаў”.

Сяргей Марцалеў дадаў: “Не магу сказаць, што з намі абыходзіліся груба. Міліцыянеры не сталі напружваць сваю фантазію і зрабілі ўсё па шаблону. Яны нам у пастарунку міліцыі паведамілі, што нейкія грамадзяне сказалі, што мы на вуліцы лаяліся матам. Лічу, што ўлады высока ацанілі нашу працу, таму мы і апынуліся ў міліцыі. Я падаваў скаргу пра завышэнні лічбы колькасці прагаласаваўшых на 170%, 200% і нават 400%. Апошняй кропляй стала менавіта тое, што Арына сфатаграфавала жанчыну, якая прагаласавала некалькі разоў. Было бачна, што міліцыянеры выконвалі адну задачу – ізаляваць нас на час галасавання. Таму на нас не складалі ніякіх пратаколаў. З гэтым яны справіліся, але відэа- і фотафакты засталіся”.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сяргей Марцалеў і Арына Лісецкая далі інтэрв’ю “Народнай Волі” пасля выхаду з міліцыі, дзе іх трымалі 8 гадзінаў. Затрыманне незалежных назіральнікаў адбылося ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика