Парламенцкiя выбары забяспечылi права грамадзян Беларусi на свабоднае волевыяўленне. 21.by

Парламенцкiя выбары забяспечылi права грамадзян Беларусi на свабоднае волевыяўленне

25.09.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Парламенцкiя выбары ў Беларусi прайшлi ў строгай адпаведнасцi з заканадаўствам, былi адкрытымi, дэмакратычнымi i забяспечылi права грамадзян на свабоднае волевыяўленне. Аб такiх вывадах мiсii наглядальнiкаў ад СНД Прэзiдэнту Беларусi Аляксандру Лукашэнку 24 верасня расказаў старшыня Выканаўчага камiтэта — выканаўчы сакратар СНД, кiраўнiк мiсii наглядальнiкаў ад СНД за парламенцкiмi выбарамi Сяргей Лебедзеў, паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе кiраўнiка дзяржавы.

Сяргей Лебедзеў адзначыў, што ацэнкi мiсii наглядальнiкаў ад СНД былi аб'ектыўнымi, "паколькi яны дакладна i даволi глыбока бачылi ўсю карцiну". "Падкрэслiваю, мы прыехалi сюды як сябры Беларусi, беларусаў, мы ведаем адзiн аднаго лепш, чым заходнiя наглядальнiкi, i таму бачым нават больш. І мы бачым тую ж самую карцiну, што i заходнiкi, але бачым яе вачамi сяброў. I калi мы бачым нейкiя недахопы, а яны ёсць, хоць нязначныя i нi ў якiм выпадку не ўплываюць на вынiкi выбараў, мы не драматызуем гэтыя недахопы, а працуем над тым, каб у наступны раз гэтых недахопаў не было", — сказаў кiраўнiк мiсii СНД.

"Мы аднагалосна прыйшлi да вывадаў, што выбары ў Беларусi прайшлi ў строгай адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, з Выбарчым кодэксам, Канстытуцыяй. Яны былi адкрытымi, дэмакратычнымi i забяспечылi права грамадзян Рэспублiкi Беларусь на свабоднае волевыяўленне", — адзначыў Сяргей Лебедзеў, звярнуўшы ўвагу на важнасць таго, што гэта ацэнка прадстаўнiкоў усiх дзяржаў Садружнасцi, якiя ўваходзяць у мiсiю.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Парламенцкiя выбары ў Беларусi прайшлi ў строгай адпаведнасцi з заканадаўствам, былi адкрытымi, дэмакратычнымi i забяспечылi права грамадзян на свабоднае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика