Каваленка вызвалены. Ёсць надзея, што Сырамолатаў - таксама. 21.by

Каваленка вызвалены. Ёсць надзея, што Сырамолатаў - таксама

27.09.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Маці Сяргея, спадарыня Лідзія, якой журналісты датэлефанаваліся а 5-ай раніцы, распавяла Радыё "Свабода", што ён, стомлены, спіць. Паводле словаў маці, пасля вызваленьня Сяргей і ягоная жонка Алена прыехалі да яе. Па паўночы Сяргей распавядаў, быў стомлены. 

Ёсць надзея, што вызвалены і Павел Сырамолатаў. Па крайняй меры, выхада на свабоду Каваленка і Сырамолатаў чакалі разам, але Сяргея першага павезлі на вакзал, таму, што адбывалася далей, ён не ведае.

 

Карэспандэнты сайта InterPolit.net былі сярод тых, хто сустракаў Сяргея ў Віцебску.

 
- Віншую Вас з вызваленнем! Хацелася б даведацца аб стане вашага здароўя. Як вы пачуваеце сабе на волі? Як вас сустракалі? І якія зараз у вас ураджанні? Для чаго вас выпусцілі, і ўвогуле: вы разумееце, што адбываецца навокал вас?

- Дзякуй вялікі за добрыя адносіны да мяне. Выпусцілі мяне сёння ў 8 гадзін вечара з ІК-19 у горадзе Магiлёве. Давезлі мяне прадстаўнікі калёніі да вакзалу. Ужо білет быў куплены да Віцебска. Пасадзілі на цягнік. Даехаў да Віцебска. Меня сустрэлі тут жонка, сын, блізкія: брат дваюрадны, цёця мая. Прыехаў да хаты. Вельмі добры настрой. Вельмі радасна адчуваю сябе, добра. Я раней, калі прыязжаў з Севера, з вахты, у мяне было пачуццё, нібыта я ніколі і не выязжаў, нібыта ўчора сышоў. І у мяне зараз прыкладна такое ж пачуццё - што я толькі ўчора з дома выехаў і сёння зноў вярнуўся да хаты. Адчуваю я сябе нармалёва, добра, як можна было пасля галадоўкі адыйсці, хутка аднаўляю здароўе.

- Зараз у Варшаве праходзіць міжнародная канферэнцыя Арганізацыі па Бяспечнаму Супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЭ) і кожны дзень беларускія дэлегаты падымаюць пытанне аб выбарах на Беларусі. Якія вашы адносіны да выбараў на Беларусі?

-Да выбараў адносіны такія: выбараў тут быць не можа! Няма выбараў... Каб былі выбары — патрэбна свабода каб была ў людзей. А свабоды няма. Таму і выбара ніякага не можа быць. Свабоду не даюць. Я быў у Байкоце да выбараў прэзыдэнта. Зараз я лічу, што я ў Байкоце да гэтых выбараў.

- І апошняе пытанне. Ці вядома што-небудзь аб астатніх палітвязнях? Напрыклад, пра Сырамалотава. Калі яго могут выпусціць? Цi ўвогуле якія навiны?

- Справа ў тым, што мы з Сырамалотавым чакалі ўжо недалёка ад выхада, каб нас вызвалілі. Але мяне яны адвезлі першага на вакзал. А потым, казалі, паедуць да Сырамалотава і яго адвязуць таксама на вакзал, на цягнік пасадзяць. Але ў яго цягнік у другім кірунку ідзе — да Бабруйска. Ён таксама павінен вызваліцца сёння. Я думаю, што ён ўжо вызвалены.
 

Нагадаем, што ў чэрвені Сяргей Каваленка падпісаў прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. «У прашэнні Сяргей выклаў толькі просьбу яго памілаваць, больш нічога. Відаць, такі тэкст некага наверсе не задаволіў, і ад яго сталі патрабаваць прызнання віны. А калі Сяргей адмовіўся,ода", зноў кінулі ў карцэр», — патлумачыла Алена Каваленка.

 

Напісаў прашэнне і Павел Сырамолатаў, які адбываў тэрмін за падпал дзвярэй Бабруйскага КДБ. 


Пасля візіта ў Мінска кіраўніка Парламенцкай асамблеі АБСЕ Рыкарда Мільеры быў намек на тое, што некага з беларускіх палітвязняў могуць адпусціць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маці Сяргея, спадарыня Лідзія, якой журналісты датэлефанаваліся а 5-ай раніцы, распавяла Радыё "Свабода", што ён, стомлены, спіць. Паводле словаў маці, пасля...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика