Усё-ткі вызвалілі!. 21.by

Усё-ткі вызвалілі!

27.09.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Павел Сырамалотаў на волі. Пра гэта паведаміла маці былога палітзняволенага Галіна Сырамалотава. 27 верасня пасля абеду ў Магілёве яго пасадзілі на дызэль, і каля 18 гадзіны ён прыехаў дамоў у Бабруйск.

Павел Сырамалотаў быў узяты пад варту 17 студзеня 2011 году за спробу падпалу ў ноч на 17 кастрычніка 2010 году будынку Бабруйскага КДБ, у які былі кінутыя бутэлькі з запальнай сумессю. Разам з Яўгенам Васьковічам і Арцёмам Пракапенкам быў асуджаны судом Бабруйска аж на 7 гадоў пазбаўлення волі (ч. 2 артыкула 339 — злоснае хуліганства, і ч. 3 артыкула 218 Крымінальнага кодэксу — пашкоджанне маёмасці ў асабліва буйным памеры). Адбываў пакаранне ў калёніі № 19 у Магілёве. У чэрвені 2012 году Павал напісаў прашэнне аб памілаванні.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Павел Сырамалотаў на волі. Пра гэта паведаміла маці былога палітзняволенага Галіна Сырамалотава. 27 верасня пасля абеду ў Магілёве яго пасадзілі на дызэль, і каля 18...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика