Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Ху Цзыньтаа з нацыянальным святам — Днём утварэння КНР. 21.by

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Ху Цзыньтаа з нацыянальным святам — Днём утварэння КНР

29.09.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 У віншаванні гаворыцца, што ў Беларусі шчыра рады росту ўплыву Кітая на сусветнай арэне і ўражальным поспехам кітайскага народа, дасягнутым пад мудрым кіраўніцтвам Камуністычнай партыі.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што рашэнні ХVІІІ з'езда Камуністычнай партыі Кітая, які мае адбыцца, дазволяць вызначыць новыя грандыёзныя задачы па развіцці краіны і павышэнні дабрабыту кітайскага народа на чарговую пяцігодку. Прэзідэнт Беларусі пажадаў з'езду паспяховай і плённай працы.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў Ху Цзыньтаа за вялізны ўклад ва ўмацаванне беларуска-кітайскіх адносін і запэўніў, што супрацоўніцтва з вялікім Кітаем і ў далейшым будзе найважнейшым кірункам знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў: "Мы асабліва ўдзячныя брацкаму Кітаю за нязменную падтрымку курсу на ўмацаванне суверэнітэту нашай дзяржавы, які праводзіцца Рэспублікай Беларусь, высока цэнім адносіны стратэгічнага партнёрства, заснаваныя на ўзаемным даверы, шчырай павазе і зацікаўленасці адзін у адным".

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У віншаванні гаворыцца, што ў Беларусі шчыра рады росту ўплыву Кітая на сусветнай арэне і ўражальным поспехам кітайскага народа, дасягнутым пад мудрым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика